Сярге́й Яўге́навіч Нары́шкін (нар. года, Ленінград) — расійскі дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі шостага склікання, старшыня Парламенцкага сходу Саюзнай Дзяржавы. Член Вышэйшага савета партыі «Адзіная Расія».

4 снежня 2011 г. абраны дэпутатам Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі VI склікання па спісе «Адзінай Расіі» ад Ленінградскай вобласці.

З 12 мая 2008 года па 20 снежня 2011 года — кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Расійскай Федэрацыі. Са снежня 2008 года — старшыня Камісіі пры прэзідэнце Расійскай Федэрацыі па дзяржаўных узнагародах; у 2009—2012 гадах — старшыня Камісіі па супрацьдзеянні спробам фальсіфікацыі гісторыі на шкоду інтарэсам Расіі (увесь перыяд яе існавання).

21 снежня 2011 па прапанове фракцыі «Адзіная Расія» абраны старшынёй Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі.

Узнагароды Ордэн Пашаны, Беларусь, 2015Кабякоў уручыў дзяржузнагароды Беларусі прадстаўнікам кіраўніцтва Расіі і расійскіх СМІ

Спасылкі

Афіцыйны сайт Сяргея Нарышкіна

Катэгорыя:Выпускнікі БДТУ «Ваенмех» Катэгорыя:Выпускнікі Чырванасцяжнага інстытута КДБ Катэгорыя:Намеснікі Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі Катэгорыя:Кіраўнікі Апарата Урада Расійскай Федэрацыі Катэгорыя:Супрацоўнікі адміністрацыі прэзідэнта Расіі Катэгорыя:Члены Савета бяспекі Расіі Катэгорыя:Кіраўніцтва КХЛ Катэгорыя:Старшыні Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі Катэгорыя:Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі VI склікання Катэгорыя:Члены «Адзінай Расіі» Катэгорыя:Правадзейныя дзяржаўныя саветнікі Расійскай Федэрацыі 1-га класа