Пётркаў Трыбунальскі () — горад на правах павета ў цэнтральнай частцы Польшчы. Уваходзіць у склад Лодзьскага ваяводства, адміністрацыйны цэнтр Пятркоўскага павета (не ўваходзіць у яго склад). Вядомы з 1217 года. Насельніцтва — 75 814 жыхароў (2014 год)Główny Urząd Statystyczny. Baza Demografia. Ludność. Stan, ruch naturalny i wędrówki ludności w I kwartale 2014 r., stan na 31.03.2014. .
Адлегласць па прамой паміж гарадамі Пётркаў Трыбунальскі — Мінск 585 км, да Варшавы — 128 кмАдлегласці паміж гарадамі.
Эканоміка Вузел чыгунак і аўтадарог. Прамысловасць: шкляная (1-е месца ў краіне), машынабудаўнічая (горныя, шкларобныя, дарожныя машыны), харчовая (малочная, мукамольная, піваварная, па перапрацоўцы агародніны), дрэваапрацоўчая, будаўнічых матэрыялаў, швейная, папяровая.
Адукацыя У горадзе дзейнічае філіял Лодзінскага ўніверсітэта.
Славутасці Музеі. Архітэктурныя помнікі XIV—XVIII стагоддзяў: каралеўскі замак (1511—1519), касцёлы, кляштары, капліцы.
Вядомыя асобы Ежы Антаневіч (1919—1970) — польскі гісторык і археолаг. Доктар гістарычных навук. Васіль Радзівонавіч Тарасенка (1899—1972) — беларускі археолаг.
Літаратура
Спасылкі