Вензаве́ц, Вязавец — аграгарадок у Беларусі, Цэнтр сельсавета Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці.

Геаграфія Знаходзіцца за 7 км на паўднёвы захад ад Дзятлава, за 22 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня; на шашы Дзятлава — Слонім.

Гісторыя thumb|злева|200px|Царква, фота пач. XX ст. Упершыню Вязавец згадваецца ў 2-й пал. XV ст. У 1-й чвэрці XVI ст. маёнткам валодаў князь Фёдар Заслаўскі. У 1566 — Геранім Сяняўскі, які атрымаў яго праз шлюб з дачкой Ф. Заслаўскага Ганнай.

На карце Т. Макоўскага (1613) Вязавец значыцца як мястэчка. У 1624 годзе згадваецца як цэнтр воласці ва ўласнасці СапегаўLMAB, ф. 16 спр. 203 ч. 3. У XVII ст. маёнтак знаходзіўся ва ўладанні Сапегаў і Палубінскіх. У гэты час тут дзейнічаў касцёл, вядомы цудоўным абразам Маці Божай. У XVIII ст. мястэчка ўваходзіла ў склад Здзецельскага графства Радзівілаў. Станам на 1775 тут было 53 двары, 2 млыны, карчма.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Вязавец апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Слонімскім павеце Гродзенскай губерні. Станам на 1885 у мястэчку было 90 двароў, царква, школа, праводзіліся кірмашы.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Вензавец апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Здзецельскай гміне Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства.

У 1939 Вензавец увайшоў у БССР, у Юравіцкі сельсавет. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1970 тут было 145 двароў, на 1992 — 164. 12 лістапада 1973 Вензавец стаў цэнтрам Вензавецкага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада 1973 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420)..

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1830 — 364 муж., з іх шляхты 6, духоўнага саслоўя 1, мяшчан-іўдзеяў 22, мяшчан-хрысціян і сялян 335 С. 414.; 1885 — 850 чал. XX стагоддзе: 1904 — 718 чал.; 1970 — 485 чал.; 1992 — 538 чал.Валерый Шаблюк. Вензавец // С. 245. XXI стагоддзе: 2015 — 646 чал.

Інфраструктура Працуюць сярэдняя школа, бальніца, дом культуры.

Славутасці Свята-Петра-Паўлаўская царква (1872—1875 гады) — .

Літаратура

, С 87.

Спасылкі

Катэгорыя:Вензавецкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Дзятлаўскага раёна

Катэгорыя:Мястэчкі Новагародскага ваяводства