Запясо́чча (, ) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Верасніцкага сельсавета.
Размешчана на аўтадарозе Жыткавічы — Столін (), на захад ад Турава. Запясочча з'яўляецца цэнтрам камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Запясочча».
Гісторыя Вядома прынамсі з 1566 года як адно з прадмесцяў Турава, разам з яшчэ адным прадмесцем — Заяцеллем. Пасля адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 гадоў, разам з Туравам і Тураўскай воласцю ў складзе Пінскага павета Берасцейскага ваяводства ВКЛ.
З 1924 года ў складзе Тураўскага раёна, з 1962 — Жыткавіцкага раёна. У 1931—1954 гадах цэнтр Запясоцкага сельсавета.
Да Другой сусветнай вайны ў Запясоччы каля 300 двароў, 1200 чалавек. У жніўні 1941 года акупанты спалілі вёску — больш за 250 хат, забілі 70 чалавек.
Вуліцы Дэпутацкая вуліца Інтэрнацыянальная вуліца Калгасная вуліца Камуністычная вуліца Касманаўтаў вуліца Кастрычніцкая вуліца Лугавая вуліца Моладзевая вуліца Набярэжная вуліца Новая вуліца Першамайская вуліца Піянерская вуліца Перамогі вуліца Савецкая вуліца Савецкі завулак Садовая вуліца Тураўская вуліца Чырвонаармейская вуліца Школьная вуліца
Насельніцтва Год Жыхароў Двароў 1886 708 145 1909 1071 214У Заяцеллі ў 14 дварах налічвалася 316 жыхароў. 1941 1200 300 1994 946 380
Вядомыя асобы Уладзімір Дзянісавіч Сядзельнік (1935—2016) — літаратуразнавец-германіст
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Верасніцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Жыткавіцкага раёна Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі