Ула́сы — вадасховішча ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі.

Вадасховішча створана ў 1981 годзе каля вёскі Уласы. Плошча паверхні 0,3 км. Даўжыня 0,8 км, найбольшая шырыня 0,4 км. Найбольшая глыбіня 5,5 м. Даўжыня агараджальнай дамбы 2,25 км. Аб'ём вады 1 млн куб. м. Вадасховішча напаўняецца вадой з Уласаўскага і Грабчанскага каналаў. Ваганні ўзроўню вады 3,2 м.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Вадасховішчы Хойніцкага раёна Катэгорыя:Вадасховішчы Гомельскай вобласці