Фіджы́йцы (саманазва iTaukei) — меланезійскі народ, карэннае насельніцтва Фіджы. У выніку эміграцыі сталыя абшчыны фіджыйцаў таксама ўзніклі ў Аўстраліі, ЗША, Новай Зеландыі, Вялікабрытаніі, Саламонавых Астравах і г. д. Агульная колькасць (2022 г.) — 437 400 чал.Fijian

Паходжанне У XIX ст. еўрапейскія місіянеры стварылі міф аб афрыканскай прарадзіме фіджыйцаўFIJI HISTORY . Ён шырока прадстаўлены ў нашы дні, нават выкладаецца ў фіджыйскіх падручніках па гісторыі, аднак не адпавядае навуковым звесткам.

Найбольш старажытнае сведчанне прысутнасці чалавека на Фіджы было выяўлена ў 2007 г., калі на ўзбярэжжы вострава Віці-Леву археолагі знайшлі паселішча 1100 г. да н. э. — 550 г. да н. э., заснаванае носьбітамі культуры Лапіта. Мяркуецца, што першапасяленцы прыбылі з архіпелага Бісмарка. За перыяд існавання іх паселішча адбылося 2 хвалі міграцыіMigration period Lapita settlement found in Fiji. Раней, да 2000 гг. археолагі выявілі 14 дагістарычных паселішчаў, самыя старажытныя з якіх таксама былі заснаваны ў канцы 2 тысячагоддзя да н. э.Geoffrey Richard Clark, Atholl Anderson, Site chronology and a review of radiocarbon dates from Fiji. // The Early Prehistory of Fiji. — ANU E Press, 2009. P. 153—182

Лічыцца, што прадстаўнікі культуры Лапіта дамінавалі на астравах Фіджы да канца 1 тысячагоддзя да н. э. Дакладна не вядома, ці было знікненне культуры выклікана міграцыяй меланезійцаў, прамых продкаў сучасных фіджыйцаў. Меланезійцы маглі перасяліцца на астравы яшчэ ў перыяд росквіту Лапіта і паступова асіміляваць старажытнае насельніцтва. Дакладна невядома, адкуль ішло перасяленне меланезійцаў. Згодна паданням саміх фіджыйцаў, іх продкі прыбылі з захаду на адзіным каноэ «Каўнітоні» і спярша спыніліся на Віці-ЛевуThe Kaunitoni Migration.

У перыяд сярэднявечча на Фіджы склалася стракатае грамадства, якое падзялялася на мноства плямён, мела свае культурныя асаблівасці і размаўляла на розных мовах. Яны актыўна кантактавалі з палінезійцамі. Да сярэдзіны XIX ст. Фіджы з’яўляліся адным з цэнтраў экспансіі танганцаў. Узаемадзеянне з палінезійцамі аказала значны ўплыў. Даследаванні сведчаць, што фіджыйцы маюць прыкладна роўную прапорцыю генаў меланезійцаў і палінезійцаўDiana A. Taylor, Mitochondrial DNA variation in the Fijian Archipelago . Прычым, палінезійская генетычная спадчына часам пераважае, асабліва сярод жыхароў астравоў Лау, якія бліжэй да танганцаў, чым да астатніх фіджыйцаў.

Гісторыя

Еўрапейскім першаадкрывальнікам астравоў Фіджы лічыцца Абел Янсзан Тасман, які ў 1643 г. выявіў месцазнаходжанне некалькіх астравоў. Еўрапейскія даследаванні працягваліся да пачатку XIX ст.History of Fiji і часцяком сканчаліся ўзаемнымі ваеннымі сутычкамі. Насельнікі Фіджы ўспрымаліся еўрапейскімі мараплаўцамі як ваяўнічыя дзікуны і людаеды. Палітычная раз’яднанасць вяла да сталых войн і ўмяшанню з боку Тонга, якая кантралявала частку ўсходніх астравоў.

Сітуацыя змянілася ў першай палове XIX ст. У 1801 г. на Фіджы еўрапейскімі даследчыкамі былі адкрыты сандалавыя лясы. Сандалавая драўніна дорага каштавала ў краінах Азіі, і гэта прыцягнула еўрапейскіх гандляроў. Пасля хуткага знішчэння сандалавых лясоў гандляры пераарыентаваліся на вываз жэмчугу, кітовага вусу, копры і г. д. Некаторыя еўрапейцы сяліліся на астравах, заключалі пагадненні з мясцовымі правадырамі, аказвалі дапамогу ў канфліктах, пастаўлялі агнястрэльную зброю. Галоўным ганлёвым цэнтрам стаў востраў Авалау. З 1830 г. на Фіджы працавалі пратэстанцкія місіянеры.

Аднымі з найбольш паспяховых у заваяванні іншых тэрыторый сталі правадыры невялікага вострава Мбау, якія дзякуючы брытанскаму авантурысту шведскага паходжання Чарльзу Сэвіджу атрымалі зброю для вайны супраць суседзяў. Вярхоўны правадыр Мбау, Сэру Эпеніса Такамбау (1815—1883 гг.), быў вымушаны прытрымлівацца саюзу з танганцамі і еўрапейцамі для заваявання заходняй часткі астравоў. У 1857 г. у выніку ваенных паражэнняў і ціску з боку ўжо хрысціянізаваных танганцаў ён прыняў пратэстантызм і адмовіўся ад канібалізму. У 1865 г. па ініцыятыве брытанцаў была створана Тавата, канфедэрацыя правадыроў Фіджы на чале ТакамбауFIJI. У 1867 г. у процівагу Тавата пад эгідай танганцаў была створана канфедэрацыя правадыроў поўначы і ўсходу Фіджы. У 1871 г. Такамбау быў афіцыйна абвешчаны каралём ФіджыPhotographs from «King of the Cannibal Isles» by A.B.Brewster. Парадкаванне ўлады дазволіла еўрапейцам пачаць стварэнне плантацый бавоўніку і цукровага трыснягу, а таксама ўвоз іншаземнай рабочай сілы. Цікавасць еўрапейцаў да астравоў таксама ўзмацнілася ў сувязі з адкрыццём радовішчаў золата.

У 1874 г. Такамбау падпісаў акт аб перадачы сваіх валоданняў ВялікабрытанііCESSION OF FIJI TO GREAT BRITAIN. Былы кароль наведаў разам з прадстаўнікамі сваёй сям’і Аўстралію, дзе ў той перыяд знаходзілася брытанская адміністрацыя. Падчас візіту некалькі яго сыноў заразіліся адзёрным вірусам. Эпідэмія распаўсюдзілася на Фіджы і прывяла да паўстанняў правадыроў супраць улад. У выніку, захворванне і ваенныя сутычкі прывялі да смерці каля 50 тысяч чалавек, трэці ўсіх насельнікаў краіны. Брытанская каланіяльная адміністрацыя была вымушана правесці рэформы, якія стваралі абшчынныя землеўладанні і абмежавалі продаж зямлі некарэнным жыхарам. Пры адміністрацыі быў сфарміраваны дарадчы орган, што складаўся з правадыроў. Гэта ў значнай ступені кансервавала фіджыйскае грамадства. На Фіджы ствараліся буйныя плантацыі цукровага трыснягуJohn Fischer, Fiji Islands. A look at the history and culture of the Fiji Islands . Недахоп таннай працоўнай сілы прывёў да ўвозу закантрактаваных рабочых з Індыі. У 1879—1916 гг. на Фіджы прыбыло каля 60 тысяч індыйцаў. Акрамя таго, існавала міграцыя з іншых краін АзііThe changing nature of labour migration in Fiji. На працягу XX ст. індыйская абшчына хутка расла і пашырала свой эканамічны ўплыўRakesh Krishnan Simha, Fiji Indians — Trapped In The Gulag Of The Pacific. Да 1996 г. колькасць індыйцаў дасягнула 338 818 чал., калі колькасць карэнных фіджыйцаў і ратума склала 393 575 чал. Прычым, у гарадах індыйцаў было больш, чым фіджыйцаў. У 1989 г. сітуацыя была яшчэ больш складанай. Згодна заявам тагачаснага ўрада, індыйскае насельніцтва нават перавышала індыйскае.

У эпоху каланіялізму фіджыйская і індыйская абшчыны існавалі ў розных умовах, не былі пазбаўлены кантактаў, аднак каланіяльная адміністрацыя выступала ў якасці распарадчыка ўзаемных адносін. У 1960-ых гг., калі ўзнік рух за незалежнасць Фіджы, ён з самога пачатку не меў адзінства, бо розныя па паходжанню лідары арыентаваліся на розныя этнічныя групыSANJAY RAMESH, History of Inter-Group Conflict and Violence in Modern Fiji. 10 кастрычніка 1970 г. Фіджы набылі незалежнасць. Хаця палітычныя лідары дзвюх абшчын намагаліся знайсці згоду, міжэтнічны канфлікт прывёў да канстытуцыйнага крызіса 1977 г. і ваенных пераваротаў 1987 г. У 1987—1989 гг. каля 12 тысяч чалавек, пераважна індыйцаў, былі вымушаны пакінуць Фіджы. Складаныя міжэтнічныя стасункі аказвалі непасрэдны ўплыў на палітычныя крызісы 2000 г. і 2006 г.Fiji’s history of coups

Культура

Гаспадарка

Адным з галоўных традыцыйных заняткаў фіджыйцаў з’яўляецца земляробства. У мінулым практыкавалася апрацоўка надзелаў, якія вызвалялі ад лесу шляхам рубкі або выпальвання. Іх выкарыстоўвалі некалькі гадоў, а потым пакідалі. У канцы XIX ст. брытанская адміністрацыя прыняла акт аб так званых нацыянальных землях. Імі могуць карыстацца толькі карэнныя жыхары Фіджы. Да нашых дзён каля 82 % тэрыторыі краіны ўваходзяць у склад нацыянальныхeveryculture.com. Далёка не ўсе яны прыдатны для культывацыі, аднак гарантуюць адсутнасць недахопу сельскагаспадарчых надзелаў. Больш за тое, фідждыйцы маюць магчымасць здаваць значную частку сваіх валоданняў у арэнду мясцовым індыйцам.

Здаўна падрыхтоўка надзела і апрацоўка глебы лічылася мужчынскім заняткам. Зямлю апрацоўвалі завостранымі каламі, вырошчвалі клубневыя культуры, бананы, какосы, хлебныя дрэвы. У другой палове XIX ст. з’явіліся таварныя плантацыі бавоўны, цукровага трыснягу, кавы, тытуню. Фіджыйцы звычайна не працавалі на плантацыях, аднак таксама былі вымушаны саджаць гэтыя расліны ў камерцыйных мэтах. У наші дні папулярнымі культурамі сталі рыс, проса, кукуруза. На многіх астравах працягваюць вырошчваць какосавую пальму для атрымання копры.

Нават на буйных астравах большасць фіджыйцаў аддаюць перавагу жыццю каля мора. З аднаго боку, гэта садзейнічае захаванню горных лясоў і традыцыйнага палявання. З другога, робіць важным здабычу марской рыбы і малюскаў. У адрозненні ад большасці меланезійцаў, фіджыйцы ў мінулым былі выдатнымі караблебудаўнікамі. Еўрапейскія мараплаўцы са здзіўленнем пісалі, што фіджыйскія судны дасягалі 33 метраў у даўжыню і змяшчалі некалькі дзесяткаў чалавек. Для далёкіх вандровак і ваеннай справы будавалі катамараны. Яны складаліся з дзвюх лодак, адна з якіх была меншай па даўжыні, паміж лодкамі перакідвалі дашчаны масток, у якасці ветразяў выкарыстоўвалі плеценыя саламяныя цыноўкіCANOES OF FIJI. Фіджыйскія караблебудаўнікі складалі асобы пласт насельніцтва са сваімі правадырамі. Іх паслугамі ахвотна карысталіся танганцы.

Распаўсюджанымі рамёствамі былі таксама апрацоўка драўніны, пляценне цыновак і кошыкаў, выраб керамікі і тапы. Калі разьбярства па дрэве лічылася мужчынскай справай, то астатнія — чыста жаночымі. Асаблівага майстэрства дасягнула вытворчасць драўляных булаў. Вылучаліся выцягнутыя цяжкія булавы баваі і вака, якімі ламалі косткі праціўнікаў, малыя кідальныя булавы і ўла і булавы талі з завостранымі навершамі. Усе яны багата ўпрыгожваліся арнаментам. Ганчарства развівалася толькі ў асобных раёнах, дзе меліся радовішчы гліны. Жанчыны-ганчары здабывалі гліну, змешвалі яе з пяском, апрацоўвалі без ганчарнага кола на шырокіх камянях з дапамогай драўлянага мяла і какосавых валокнаў.

Жытло

Традыцыйны тып паселішча — вялікая вёска, якая складалася з хацін вале і бурэFijian Bure: A Modern Interpretation — LivingMini Status and Fijian houses. Бурэ звычайна называлі сямейныя хаціны, ля якіх выкопвалі яму для прыгатавання ежы, а вале — грамадскія пабудовы для сустрэч дарослых мужчын і прэстыжныя хаты. Асновай пабудовы з’яўляўся драўляны каркас. Яго абвязвалі пукамі саломы, галля або трыснягу. У нашы дні можна бачыць традыцыйныя хаціны, абмазаныя сумессю гліны і вапны. Знутры хацін на падлогу клалі цыноўкі. Спалі на бамбукавых ложках, прычым гаспадар размяшчаўся на самім высокім ложку асобна ад жонак і дзяцей, якія спалі на нізкіх ложках або нават цыноўках.

Фіджыйскія вёскі будаваліся ў адпаведнасці з пэўнымі правіламі. Афіцыйным уваходам лічыўся навес лалі, пад якім знаходзіўся сродак для абвестак вясковай абшчыны — гонг, барабан або звычайная ракавіна. На бачных месцах знаходзіліся хаціны бурэ калоў, вале леву, валі ні босэ і вале ні касе. Бурэ калоў (літаральна "хаціна духаў) з’яўлялася вясковым храмам, заўсёды мела самы высокі дах, уваход простым абшчыннікам сюды забараняўся. У вале леву жыў правадыр з сям’ёй, але яна таксама магла служыць для ваенных збораў. Вялікая хаціна валі ні босэ выкарыстоўвалася для супольных рэлігійных абрадаў. У вале ні касе бавілі сумесны час дарослыя мужчыны.

Кухня Традыцыйная кухня фіджыйцаў характарызуецца ўжываннем пераважна свежых садавіны і гародніны, а таксама мяса і рыбы. Пад уплывам індыйцаў на Фіджы шырока распаўсюдзіліся спецыі і рыс. Папулярныя фіджыйскія стравы — какода (сырая рыба з какосавай падлівай), лова (гародніна, запечаная з мясам і рыбай у земляной пячы) і палусамі (гародніна, запечаная з мясам і рыбай у лісці тара).

Да прыняцця хрысціянства фіджыйцы практыкавалі рытуальны канібалізм.

Вопратка і ўпрыгожванні цела