Абрам Яфімавіч Смалякоў (, Крычаў ці вёска ЕрмакоўкаГерои Советского Союза уроженцы Кричевского района // Кричевский районный исполнительный комитет  — ) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, маёр. Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія У 1930 годзе быў слухачом савецка-партыйнай школы ў Кіеве. Пасля заканчэння школы ён атрымлівае званне палітрука і становіцца палітработнікам Чырвонай Арміі. Удзельнічае ў 1939 годзе ў вызваленні Заходняй Украіны. Вялікую Айчынную вайну Абрам Смалякоў сустрэў у Станіславе.

Намеснік камандзіра 1177-га знішчальнага процітанкавага артылерыйскага палка па палітычнай частцы, вызначыўся ў баях за Дняпро каля горада Канеў (Чаркаская вобласць, Украіна) 30.09.1943. Умела арганізаваў фарсіраванне Дняпра, асабістым прыкладам натхняў артылерыстаў на адбіццё атак ворага, загінуў у гэтым баі.

Літаратура

Спасылкі

Смоляков Абрам Ефимович // Государственная информационная система «Память народа»

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Крычаўскім раёне Катэгорыя:Артылерысты Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Афіцэры СССР Катэгорыя:Памерлі ў Чаркаскай вобласці