Асраена (Эдэскае царства) — дзяржава, якая існавала на тэрыторыі заходняй, прыеўфрацкай вобласці Месапатаміі ў 132 да н.э. — 244 гг, населеная пераважна сірыйскімі народамі (галоўным чынам асірыйцамі), якія размаўлялі на арамейскай мове. Сталіцай быў горад Эдэса.
Заснаванне Асраенай у старажытнасці называлася заходняя частка Месапатаміі, галоўным горадам якой была Эдэса. Пасля распаду імперыі Аляксандра Македонскага, Асраена ўвайшла ў склад царства Селеўкідаў. У 132 да н.э. яна абвясціла сваю незалежнасць ад Антыёха VII Сідэта, а ў 127 да н.э. была заваявана арабскім племем ароі, якое ўтварыла тут сваё царстваАбрамзон М. Г. Осроена в римской восточной политике в I в. до н. э. — III в. н. э., «Проблемы истории, филологии, культуры». Вып. XV. М. — Магнитогорск — Новосибирск, 2006. С. 111—119.. Незалежным яно было зусім нядоўга. Мясцовыя ўладары з дынастыі Абгара і Ма’ну вымушаны былі прызнаваць над сабой улада Парфіі.
Рымскае ўладанне Пры Абгары I Асраена некаторы час уваходзіла ў склад армянскай дзяржавы Тыграна II. Яго пераемнік Абгар II, падтрымліваў рымлян у іх вайне супраць Парфіі, якая ўспыхнула ў 54 да н.э. Рымскія крыніцы сцвярджалі, што менавіта ён, быў галоўным віноўнікам цяжкага паражэння Краса летам 53 да н.э. у бітве пры Карах. Насуперак меркаванню армянскага цара Артавазда II, які прапанаваў для ўварвання ў Парфію абыходны шлях праз Арменію, Абгар раіў, каб рымская армія ішла напрасткі — праз бязлюдны Месапатамскі стэп. У выніку рымская армія была акружана парфянскай конніцай і цалкам знішчана. Пасля гэтай перамогі, Абгар II быў пакараны смерцю па загадзе парфянскага цара.
Пры Абгары VII, які кіраваў напачатку II стагоддзя, пры імператары Траяне, пачалася новая рымска-парфянская вайна. Абгар адзін з першых перайшоў на бок рымлян, і выслаў насустрач Траяну свайго сына Ерванда. Гэты юнак здабыў ласку імператара, і Траян вырашыў захаваць Эдэскае царства. Аднак калі ў 116 годзе Траян пакінуў Месапатамію, тут успыхнула антырымскае паўстанне. Абгар VII як саюзнік Рыма быў забіты сваімі падданымі. У 117 годзе Эдэса была захоплена рымскім войскам, якія моцна разбурылі горад. Па рашэнні рымлян, царом быў пастаўлены рымскі саюзнік — парфянскі царэвіч Парфамаспат.
У 123 годзе па патрабаванні свайго бацькі Ароза, Парфамаспат павінен быў пакінуць Эдэсу, у якой (у асобе Ману VII) была адноўлена ранейшая арабская дынастыя. Наступны цар, Ману VIII, падчас новай рымска-парфянскай вайны, у 163 годзе перайшоў на бок рымлян. Калі рымляне змаглі авалодаць горадам, ён быў адхілены ад улады. Царскі прастол быў перададзены арабу Ваілу. Ён кіраваў у 163—165 гадах.
У 165 годзе Ману VIII змог вярнуць уладу і кіраваў да 177 года. Паводле мірнага дагавора 166 года Асраена патрапіла ў васальную залежнасць ад Рыма. Наступны цар Абгар VIII падчас грамадзянскай вайны ў Рыме 193—194 гадоў прыняў бок Нігера. Калі ўлада дасталася імператару Септымію Северу, Абгар прызнаў яго ўладу і захаваў свой прастол, аднак вымушаны быў адправіць у Рым сваіх дзяцей у якасці закладнікаў.
Пераемнік Абгара VIII, Абгар IX Вялікі ў 216 годзе быў выкліканы імператарам Каракалам у Антыяхію, закуты ў кайданы і адпраўлены ў Рым. Асраена была пераўтворана ў рымскую правінцыю. Аднак неўзабаве рымляне пацярпелі паражэнне ад парфян, і ў Эдэсе стаў кіраваць сын Абгара IX, Ману IX.
Хрысціянства З прыняццем хрысціянства звязаны апакрыфычны факт перапіскі Абгара V з Ісусам Хрыстом, але гістарычнае прыняцце хрысціянства звязана з імёнамі Абгара VIII (177—212) і Абгара IX (212—216). Хрысціянства стала распаўсюджвацца ў Эдэсе з канца II стагоддзя н.э. і пасля, напачатку IV стагоддзя н.э., стала дамінуючай рэлігіяйEncyclopaedia Iranica. Edessa, Samuel Lieu.. Пасля Эдэса стала важным цэнтрам ранняга хрысціянства.
Існуе апакрыфічная легенда, што Эдэскае царства (Асраена) — першая дзяржава ў свеце, якая прыняла хрысціянства як дзяржаўную рэлігіюDavid Frankfurter. Pilgrimage and Holy Space in Late Antique Egypt. Irfan Shahid. Arab Christian Pilgrimages. — BRILL, 1998 — p. 383 — ISBN 9789004111271 Gerald H. Anderson. Biographical Dictionary of Christian Missions. Addai. — Wm. B. Eerdmans Publishing, 1999 — p. 5 — ISBN 9780802846808 Duncan Greenlees. The Gospel of The Gnostics — Book Tree, 2006 — p. L — ISBN 9781585095018Victoria Urubshurow. Introducing World Religions — JBE Online Books, 2008 — p. 187 — ISBN 9780980163308: , аднак для такога пункта гледжання не маецца дастатковых падстаў The Cambridge History of Early Christian Literature Warwick Ball. Rome in the East: The Transformation of an Empire. — Routledge, 2000 — p. 95 — ISBN 9780415113762 .
Персідскае ўладанне Калі ў Парфіі ўлада перайшла да новай персідскай дынастыі Сасанідаў, яны пачалі серыю новых зацятых войнаў з рымлянамі. У 242 годзе Асраена была захоплена Сасанідамі. У тым жа годзе, імператар Гардыян III змог адваяваць у персаў краіну і паставіць на прастол Абгара X. Аднак калі ў 244 годзе Гардыян быў забіты, яго пераемнік Філіп Араб саступіў шаху Шапуру I усю рымскую Месапатамію, уключаючы і Асраену. Пасля гэтага Эдэскае царства спыніла сваё існаванне.
Цары Асраены Арыу (132—127 гг. да н.э.) Абду бар Мазур (127—120 гг. да н.э.) Фрадхашт бар Джэбар (120—115 гг. да н.э.) Бакру I (115—112 гг. да н.э.) Бакру II (112—92 гг. да н.э.) Ману I (94) Абгар I (94—68 гг. да н.э.) Абгар II (68—52 гг. да н.э.) Ману II (52—34 гг. да н.э.) Пакор (34—29 гг. да н.э.) Абгар III (29—26 гг. да н.э.) Абгар IV (26—23 гг. да н.э.) Ману III (23—4 гг. да н.э.) Абгар V Укама (4 г. да н.э. — 7, 13—50 гг.) Ману IV (7—13 гг.) Ману V (50—57 гг.) Ману VI (57—71 гг.) Абгар VI (71—91 гг.) Санатрук (91—109 гг.) Абгар VII (109—116 гг.) Ялур (118—122 гг.) Парфамаспат (118—123 гг.) Ману VII (123—139 гг.) Ману VIII (139—163, 165—177 гг.) Ваіл (163—165 гг.) Абгар VIII (177—212 гг.) Абгар IX Вялікі (212—216 гг.) Ману IX (217—240 гг.) Абгар X (240—242 гг.) Абгар XI (242—244 гг.)
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Гістарычныя дзяржавы Блізкага Усходу Катэгорыя:Месапатамія пад уладай Парфіі і Рыма Катэгорыя:Дзяржавы ў гісторыі Турцыі