thumb|Сіруш Сіруш (правільней мушруш, мушрушу) — істота, намаляваная на варотах Іштар у Вавілоне. Яна нагадвае дракона або грыфона. Сіруш мае рагатую змяіную галаву і лускаватае цела змяі, ільвіныя пярэднія і арліныя заднія ногі. Разам з матыкай і лапатай з'яўляўся адным з сімвалаў Мардука.

Назва Імя сіруш паходзіць ад акадскага слова, якое можна прыблізна перавесці як цудоўны змей. Хоць правільная транслітарацыя імя — mûš-ruššû (мушруш або мушрушу), першыя даследчыкі памылкова прачыталі яго як sîr-ruššû. З тых часоў «сіруш» з'яўляецца найбольш ужывальным імем гэтай істоты.

Тэорыі Нямецкі археолаг Роберт Колдэвей, які знайшоў вароты Іштар, быў упэўнены ў тым, што сірушы рэальна існавалі. Ён сцвярджаў, што па аднастайнасці сваёй фізіялагічнай канцэпцыі сіруш значна пераўзыходзіць усе астатнія фантастычныя істоты. Гэта, а таксама тое, што сірушы былі намаляваны побач з рэальнымі жывёламі (ільвамі і турамі), па меркаванні Колдэвея даказвала, што вавіланяне былі знаёмыя з гэтым істотай.

Ёсць здагадка, што вавіланяне маглі скапіраваць знешні выгляд сіруша з рэштак дагістарычных яшчараў. Па іншай версіі сіруш аддалена нагадвае варанаў, якія маглі быць вядомыя вавіланянам. Ёсць здагадка, што аблічча сіруша было створана па апавяданнях пра жывёлу, якая не жыла ў Месапатаміі.

Літаратура

Гл. таксама Нінгішзіда Шэду Пазузу

Спасылкі

Сіруш з варот царыцы Іштар

Катэгорыя:Цмокі Катэгорыя:Міфічныя істоты шумера-акадскай міфалогіі Катэгорыя:Вавілон Катэгорыя:Крыптыды