«Тысяча і адна ноч» () — балет у дзвюх дзеях, напісаны ў 1979 годзе. Лібрэта і Рустама Ібрагімбекавых. Музыка азербайджанскага кампазітара Фікрэта Амірава. Лібрэта балета напісана па матывах збору казак «Тысяча і адна ноч».
Упершыню ўбачыў свет у Баку ў 1979 годзе на сцэне Азербайджанскага акадэмічнага тэатра оперы і балета дырыжорам-пастаноўшчыкам са сцэнаграфіяй . Адноўлены ў 1992 годзе. У 1999 годзе быў пастаўлены ў Харкаўскім акадэмічным тэатры оперы і балета і ў Краснаярскім дзяржаўным тэатры оперы і балета.
Асновай балета стала папулярнае «Апавяданне пра цара Шахрыяра». У балет уваходзяць сюжэты і іншых казак — пра прыгоды Сіндбада-марахода, , і прынцэсу Будур, і сорак разбойнікаў.
За стварэнне гэтага балета Фікрэт Аміраў быў ганараваны ў 1980 годзе Дзяржаўнай прэміяй СССР.
Пастаноўка ў Беларусі
У 2014 годзе балет быў пастаўлены ў Мінску на сцэне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра. Балетмайстрам спектакля стала вядомая азербайджанская харэограф Медзіна Аліева, дырыжор-пастаноўшчык Эйюб Куліеў.
Спасылкі
Пазайздросцяць і нашы класікі… Двайная прэм’ера на сцэне Музычнага тэатра Беларусі
Катэгорыя:Балеты Фікрэта Амірава Катэгорыя:Балеты 1979 года Катэгорыя:Балет у Азербайджане Катэгорыя:Тысяча і адна ноч Катэгорыя:Балет у Беларусі Катэгорыя:Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр