Сіндба́д (ад  — Sandbād, — as-Sindibād al-Baḥri) — імя легендарнага марака, які трапляе ў мноства фантастычных прыгод падчас падарожжаў праз мора на ўсход ад Афрыкі і на поўдзень ад Азіі. Калекцыя гісторый яго падарожжаў складае «Сем падарожжаў Сіндбада-марахода» у кнізе «Тысяча і адна ноч» і заснаваная часткай на рэальным вопыце ўсходніх мараплаўцаў, часткай — на антычнай паэзіі, такой, як «Адысея» Гамера, а часткай — на індыйскіх і персідскіх цудоўных апавяданнях — «мірабіліях».

Лічыцца, што правобразам Сіндбада быў кітайскі мараплавец эпохі дынастыі Мін Чжэн Хэ які меў будысцкую мянушку Саньбаа — «Тры Скарбы» або «Тры Каштоўнасці». Згодна з , нягледзячы на несумненна мусульманскае паходжанне, гэта мянушка служыць напамінам пра «». У сваіх плаваннях Саньбаа здзейсніў у Заходні акіян.

Па матывах казак знята мноства мастацкіх і мультыплікацыйных фільмаў.

Падарожжы Сіндбада Першае — да вострава, які апынуўся кітом. Другое — сустрэча з птушкай Рух. Трэцяе — сустрэча з волатам-людаедам. Чацвёртае — падарожжа ў Індыю і жаніцьба на індусцы. Пятае — Сіндбад становіцца рабом злога дзеда. Шостае — падарожжа ў краіну крылатых людзей. Сёмае — апошняе падарожжа Сіндбада.

Катэгорыя:Легендарныя асобы Катэгорыя:Персанажы казак Катэгорыя:Выдуманыя маракі Катэгорыя:Тысяча і адна ноч Катэгорыя:Персанажы арабскага фальклору