Мікалай Лявонцьевіч Часнык (, Орша — ) — Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія У 1941 г. скончыў Барысаглебскую школу ваенных лётчыкаў, у 1952 г. — Ваенна-паветраную акадэмію. У Чырвонай Арміі з 1940 г. 3 1941 г. на Паўночна-Заходнім фронце: лётчык-знішчальнік, камандзір звяна, авіяэскадрыллі знішчальнага палка асобага прызначэння. Зрабіў 685 баявых вылетаў, удзельнічаў у 46 паветраных баях, збіў 27 варожых самалётаў. 7 ліпеня 1944 г. быў збіты і трапіў у палон. Удзельнік паўстання вязняў у канцлагеры Бухенвальд. Герой Савецкага Саюза (22.08.1944 г.).
Да 1958 г. служыў у ВПС СССР. 3 1959 г. палкоўнік у запасе. Працаваў у Паўночна-Каўказскім упраўленні грамадзянскай авіяцыі.
Літаратура Часнык Мікалай Лявонцьевіч // Памяць. Орша і Аршанскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мн., 1999. – Кн. 1. – С. 370.
Спасылкі
Катэгорыя:Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Вязні канцлагера Бухенвальд Катэгорыя:Выпускнікі Ваенна-паветранай акадэміі імя Ю. А. Гагарына Катэгорыя:Выпускнікі Барысаглебскага вышэйшага ваеннага авіяцыйнага вучылішча лётчыкаў Катэгорыя:Пахаваныя ў Растове-на-Доне