Фенантрэ́н — трыцыклічны араматычны вуглевадарод, CH.

Бясколерныя крышталі. Малекулярная маса 178,2. Тэмпература плаўлення 101 °C, тэмпература кіпення 340 °C. Не раствараецца ў вадзе. Раствараецца ў дыэтылавым эфіры, этаноле, бензоле, хлараформе, воцатнай кіслаце. Па хімічным уласцівасцям падобны да нафталіну. Растворы флуарэсцыруюць блакітным колерам.

Атрыманне і выкарыстанне У прыродзе фенантрэн сустракаецца ў выглядзе вытворных — алкалоіды групы марфіну, некаторыя тэрпены. Звычайна фенантрэн вылучаюць з ацэтыленавай фракцыі каменнавугальнай смалы.

Фенантрэн выкарыстоўваецца ў якасці стабілізатара выбуховых рэчываў, кампанента дымавых саставаў і растваральнікаў.

Шкоднае ўздзеянне Працяглае фенантрэна на арганізм вядзе да зніжэння ўзроўню гемаглабіну ў крыві і развіццю лейкацытозу.

Літаратура

Спасылкі

Хімічная энцыклапедыя на сайце ХиМиК.ру

Катэгорыя:Поліцыклічныя араматычныя вуглевадароды