thumb|250px|Меркаваная тэрыторыя балта-славянскага дыялектнага кантынуума з назвамі археалагічных культур Бронзавага веку, якія меркавана могуць атаясамлівацца з продкамі балтаў і славян (белым), а таксама архаічныя славянскія гідронімы (чырвоныя кропкі). Праба́лта-славя́нская мова — рэканструяваная прамова (мова-продак), якая ўзнікла ў выніку распаду праіндаеўрапейскай мовы і пазней распалася на дзве мовы — прабалцкую і праславянскую, якія, адпаведна, сталі продкамі балцкіх і славянскіх моў індаеўрапейскай моўнай сям'і.

Прабалта-славянская мова не засведчаная пісьмовымі помнікамі, але аднаўляецца ў лінгвістыцы метадамі параўнальнага мовазнаўства. Ёсць шэраг ізаглос, агульных для балцкіх і славянскіх моў у фаналогіі, марфалогіі і акцэнталогіі, якія з'яўляюцца агульнымі інавацыямі з часоў індаеўрапейскага адзінства і могуць пры гэтым быць адноўленыя ў храналагічным парадку.

Гіпотэза існавання прабалта-славянскай мовы па змаўчанню падразумявае гіпотэзу балта-славянскай групы моў у складзе індаеўрапейскай сям'і, згодна з якой балцкія і славянскія мовы маюць агульныя рысы, якія абедзве галіны атрымалі ў спадчыну ад агульнай мовы-продка.

Асноўныя рысы Фанетыка, фаналогія Ніжэй прыведзенае апісанне гукавога ладу, які большасць лінгвістаў рэканструюе для прабалта-славянскай мовы. Пры запісе гукаў выкарыстоўваецца прыняты ў адпаведных галінах лінгвістыкі фанетычны запіс, а таксама запіс паводле IPA (у квадратных дужках або нахіленых рысах).

Зычныя:

Прабалта-славянская мова страціла супрацьпастаўленне звонкіх і прыдыхальных зычных, між тым, развіліся новыя постальвеалярныя зычныя. З ранейшых палатавелярных выбухных зычных развіліся фанемы *ś, *ź (гл. ізаглоса кентум-сатэм), а ў выніку т.зв. закону ruki з гуку *s развіўся *š. [z] у прабалцкай мове разглядаецца як алафон гука /s/ перад звонкімі зычнымі.

У цэлым лінгвісты рэканструююць наступны лад зычных гукаў для прабалта-славянскай мовы:

Лабіяльныя Пярэднеязычныя Палатальныя Велярныя Насавыя m n Выбухныя p b t d k g Фрыкатывы s (z) ś, š ź Дрыжачыя r Латэральныя l Апраксіманты w j

Галосныя:

На думку лінгвістаў прабалта-славянская мова ў значнай ступені захавала лад галосных гукаў позняй праіндаеўрапейскай мовы. Найбольш прыкметным з адрозненняў стала зліццё ранейшых кароткіх /o/ і /a/ у /a/. Ранейшыя складовыя санорныя пераўтварыліся ў асаблівыя дыфтонгі з устаўкай *i або *u перад санорным. Сярод іншага, існавала адрозненне між кароткімі і доўгімі галоснымі.

+ Кароткія Пярэднягарада Заднягарада Верхнягаўздыму i u Сярэднягаўздыму e Ніжнягаўздыму a+ Доўгія Пярэднягарада Заднягарада Верхнягаўздыму ī ū Сярэднягаўздыму ē ō Ніжнягаўздыму ā

Дыфтонгі:

Прабалта-славянская мова ў большасці захавала некранутымі праіндаеўрапейскія дыфтонгі, за выключэннем тых, дзе *o існаваў як першы элемент дыфтонга (гл. вышэй). Сярод прабалта-славянскіх дыфтонгаў рэканструююць наступныя:

e- a- -i ei ai -u eu au

Існавала таксама паслядоўнасць галосных, што ішлі пасля *l, *r, *m або *n, якія ўтваралі з гэтымі зычнымі т.зв. плаўныя дыфтонгі. Гэтыя спалучэнні акцэнталагічна рэалізоўваліся як і іншыя дыфтонгі, а не як паслядоўнасці тыпу «галосны + зычны».

Прасодыя:

Прабалта-славянскі націск, а таксама акцэнталагічныя сістэмы нашчадкаў прабалта-славянскай мовы дагэтуль з'яўляюцца прадметам актыўных даследаванняў, у якіх дагэтуль пануюць рознагалоссі ў сувязі з рознымі лёсамі развіцця сістэм націску ў розных выпадках. Ніжэй прыведзены агульны агляд пунктаў гледжання, па якіх існуе адносная згода лінгвістаў, а таксама, пры неабходнасці, іншыя меркаванні. Для рэканструкцыі прабалта-славянскага націску ў сучасных лінгвістычных даследаваннях выкарыстоўваюцца тыя балцкія і славянскія мовы, што захоўваюць танальныя адрозненні — літоўская, латышская, пруская (верагодна), славенская і сербскахарвацкая, пры гэтым некаторыя з дыялектаў сербскахарвацкай мовы (чакаўскі, пасаўскі) захоўваюць больш архаічныя танальныя адрозненні.

Як і ў праіндаеўрапейскай мове, у прабалта-славянскай мове ў большасці словаў націск мог падаць на любы склад. Між іншым, націск праіндаеўрапейскіх слоў у многіх распаўсюджаных выпадках змяніў сваю пазіцыю ў прабалта-славянскіх словах.

У раннія перыяды існавання прабалта-славянскай мовы ў некаторых складах (асабліва ў тых, што ў праіндаеўрапейскія часы заканчваліся на зычны) развіліся пэўныя віды дадатковай артыкуляцыі. Гэтыя новыя варыянты, у прыватнасці, уключалі ў сябе т.зв. акутны рэгістар, які падаў на любы доўгі склад і мог узнікнуць як у націскным, так і ненаціскным складзе. Наступныя склады падоўжыліся і таксама атрымалі акутны рэгістар:

Склады з доўгімі галоснымі. Доўгія галосныя ў падобных складах маглі заставацца з часоў праіндаеўрапейскай мовы або ўзнікнуць перад праіндаеўрапейскім ларынгальным зычным; Склады з галоснымі дыфтонгамі (*ei, *ai, *eu і г. д.); Склады з санорнымі дыфтонгамі (гл. вышэй);

Зыходзячы з гэтага, любы склад быў доўгім з акутным рэгістрам, доўгім без акутнага рэгістра або кароткім. Дакладны фанетычны характар акутнага рэгістра невядомы, але паводле некаторых гіпотэз яго ўтварэнне магло быць звязаным з глаталізацыяй. На пазнейшых этапах прабалта-славянскай мовы акутны рэгістар развіўся ў тонавае супрацьпастаўленне: акутныя націскныя склады выпрацавалі ўзыходны тон, ненаціскныя акутныя склады атрымалі сыходны тон. У ненаціскных складах акут урэшце знік, хоць ён, верагодна, мог захоўвацца некаторы час пасля распаду прабалта-славянскай мовы. Пасля страты акута ў ненаціскных складах у прабалта-славянскай мове засталося тры шляхі супрацьпастаўлення націскных складоў і два — ненаціскных. Гэтая сістэма перайшла ў спадчыну некаторым балта-славянскім мовам.

Доўгі націскны склад з узыходным тонам; Доўгі націскны склад з сыходным тонам; Кароткі націскны склад (з сыходным тонам, што, аднак, не было распазнавальнай прыкметай); Доўгі ненаціскны склад; Кароткі ненаціскны склад.

Граматыка Назоўнікі, прыметнікі і займеннікі прабалта-славянскай мовы ў асноўным захавалі граматычныя асаблівасці праіндаеўрапейскай мовы.

У склонавай сістэме захаваліся сем з васьмі праіндаеўрапейскіх склонаў: назоўны, родны, давальны, вінавальны, творны і клічны склоны. Аблатыў (пытанні «ад каго?», «адкуль?», «ад чаго?», «чаму?») зліўся з родным, пры гэтым некаторыя інфлектыўныя канчаткі роднага склону былі з яго запазычаныя.

Адрозніваліся тры лікі: адзіночны, парны і множны. Назоўнікі маглі адрознівацца паводле трох родаў: мужчынскага, жаночага і ніякага, пры гэтым многія з першапачатковых слоў ніякага роду набылі ў прабалта-славянскай мужчынскі род.

Гісторыя Развіццё прабалта-славянскай мовы з праіндаеўрапейскай Балта-славіст А. Гольцэр рэканструяваў адносную храналогію 50 балта-славянскіх гукавых фаналагічных змен, вывеўшы яе з часоў прабалта-славянскай мовы да сучасных даччыных моўHolzer 2001, 2007. Толькі дванаццаць падобных змен уласцівыя і балцкім, і славянскім мовам разам, таму ў артыкуле прыведзеныя толькі гэтыя рысы.

Правіла RUKI: пераход *s > *š перад *r, *u, *k або *i; Страта ларынгалаў між зычнымі ў непачатковых складах; Закон Вінтэра: падаўжэнне кароткіх галосных у закрытых складах пасля непрыдыхальных звонкіх выбухных; Зліццё *o > *a (гл. вышэй); Страта прыдыхання ў прыдыхальных звонкіх выбухных і, такім чынам, іх зліццё са звычайнымі звонкімі выбухнымі; Страта лабіялізацыі (агублення) у лабіявелярных зычных і іх зліццё са звычайнымі велярнымі; Сатэмізацыя: *ḱ, *ǵ > *ś, ź (з некаторымі выключэннямі, гл. ніжэй); Пераход *e > *a у пазіцыях перад спалучэннямі тыпу *wV (дзе V — любы галосны); Устаўка *i (часам — *u) перад складовымі санорнымі і ўтварэнне з-за гэта асаблівых плаўных дыфтонгаў (гл. вышэй); Страта *w у пачатку слоў перад *l або *r.

Галосныя:

Верагодна, што ў некаторых выпадках у прабалта-славянскай мове чаргаваліся ініцыяльныя (пачатковыя) *e- і *a-. Гэтая змена, вядомая часам як закон Развадоўскага, засноўвалася на выпадках, калі балта-славянскае *e- этымалагічна адпавядала індаеўрапейскім ініцыяльным *(H)a-, *(H)o-, *h₂e-, *h₃e-. Славянскія мовы захавалі некаторыя рэлікты гэтага чаргавання. Напрыклад:

Пр.-слав. *elawa, *alawa («волава») > сяр.-балг. élav, польск. ołów, рас. олово, але пруск. elwas (тое ж значэнне).

Прыдыхальныя выбухныя:

Закон Вінтэра захоўваўся ў часы фанематычнага адрознення паміж радам простых і прыдыхальных звонкіх выбухных. У выніку закону Вінтэра адрозненне між дзвюма серыямі ўскосна захавалася ў прабалта-славянскай мове, бо балта-славянскія галосныя падаўжаліся перад звычайнымі звонкімі выбухнымі, але не перад прыдыхальнымі выбухнымі ў закрытым складзе. На аснове адноснай храналогіі гукавых змен было выяўлена, што закон Вінтэра ўзнік даволі позна, пасля ўзнікнення некаторых іншых, менш прыкметных балта-славянскіх змен (напрыклад, пасля знікнення ларынгалаў у перадгалоснай пазіцыі). Прыкладам:

*eǵh₂om > пр.-балт.-слав. *eźHam (паводле закону Вінтэра) *ēźHam > пр.-слав. *jāzun (ст.-слав. azъ, слав. jaz).

Такім чынам, зліццё праіндаеўрапейскіх радоў прыдыхальных і звычайных велярных выбухных зычных стала адною з апошніх гукавых змен у прабалта-славянскай мове.

Палатавелярныя і сатэмізацыя:

У балта-славянскіх мовах існуе цэлы шэраг слоў, якія адлюстроўваюць кентумныя рэфлексы праіндаеўрапейскіх палаталізаваных заднеязычных. Некаторыя з іх можна растлумачыць рэгулярнымі законамі, аднак некаторыя з гэтых слоў тлумачацца пазнейшымі інавацыямі. Як мяркуюць іншыя даследчыкі, словы з падобнымі рэфлексамі маглі быць запазычаныя з індаеўрапейскіх кентумных моў (напрыклад, пр.-балт.-слав. *kárwā — «карова» хутчэй за ўсё запазычана з пракельцкага *karawā, якое, у сваю чаргу, з'яўляецца пастаянным рэфлексам PIE *ḱerh₂weh₂).

Праіндаеўрапейскія палатавелярныя таксама маглі дэпалаталізавацца ў балта-славянскіх мовах, для чаго было прапанавана некалькі правілГл., напрыклад, Kortlandt (1978:12-24).. Згодна з Р. Матасавічам, гэтая палаталізацыя адбылася перад санорнымі, за якімі ішлі галосныя задняга рада. Гэта растлумачыла б такія кентумныя рэфлексы, як:

Літ. akmuõ, латышск. akmens, ст.-слав. kamy мае /k/ супраць свісцячага ў адпаведніку іншай сатэмнай мовы, санскрыту áśmā < PIE *h₂eḱmōn (усе словы — «камень»); Ст.-слав. svekry < PIE *sweḱruh₂ («свякроў»); Пруск. balgnan < PIE *bʰolǵʰno- («сядло»).

Іншы пункт гледжання заключаецца ў гіпотэзе, што сатэмізацыя адбылася самастойна ў праславянскай і прабалцкай мовах, гэта значыць пасля распаду прабалта-славянскай мовы.

Ларынгалы:

Рэфлексы праіндаеўрапейскіх ларынгалаў */h₁/, */h₂/, */h₃/, што прадстаўлялі тры розныя фанемы ў праіндаеўрапейскай мове, у прабалта-славянскай мове зліліся ў адзіную — */H/, пры гэтым у часы існавання прабалта-славянскай мовы пачаўся доўгі перыяд знікнення ларынгалаў. Ні адна з балцкіх і славянскіх моў не захавала дадзеныя гукі, але адносная храналогія гукавых змяненняў адлюстроўвае, што падобныя гукі не былі страчаны адначасова.

Прабалта-славянскія ларынгалы сталі асабліва трывалымі ў пазіцыі перад галоснымі: PIE *tn̥h₂u- («тонкі», лац. tenuis, санскр. tanú) перайшло ў прабалта-славянскай у *tunHu- і, урэшце, у праславянскай — у *tunu-ku/*tinu-ku (ст.-слав. tьnъkъ, рас. тонкий, польск. cienki). Гэтыя змены паказваюць, што страта ларынгалаў у прабалта-славянскай мове адбылася толькі пасля ўзнікнення вакальнай пратэзы між складовымі санорнымі.

У пазіцыі між зычнымі ў другім складзе ларынгалы зніклі, аднак у першым складзе яны далі рэфлекс у выглядзе галоснага */a/. Напрыклад:

PIE *(h₁)rh̥₃deh₂ «чапля, бусел» > (ст.-грэчаск. erōdiós, лац. ardea) пр.-слав. *radā > *roda (серб.-харв. róda); PIE *sh̥₂l- (ускосны склон кораня *seh₂ls «соль») > пруск. sal, пр.-слав. *sali (ст.-слав. solь, польск. sól, рас. соль).

Страта ларынгалаў у складовым становішчы (між зычнымі) адбылося, верагодна, у пачатку існавання прабалта-славянскай мовы. Напрыклад:

PIE *dʰugh₂tḗr «дачка» > пр.-балт.-слав. *duktēr > літ. duktė, пруск. duckti, пр.-слав *duktī або *duktej (ст.-слав. dъšti, рас. дочь, баўг. дъщеря).