Алімпія () — горад у ЗША, сталіца штата Вашынгтон, адміністрацыйны цэнтр акругі Цёрстан.

Геаграфія Горад размешчаны на поўдні заліва П’юджэт-Саўнд у вусці ракі Дэшут. Частка тэрыторыі цэнтра горада знаходзіцца на насыпных глебах. На паўночны захад ад Алімпіі размешчаны паўвостраў Алімпік з аднайменным нацыянальным паркам, дзе растуць унікальныя дажджавыя лясы ўмеранага клімату.

Клімат Клімат Алімпіі марскі з рысамі міжземнаморскага. Сярэднямесячная тэмпература вагаецца ад 3-3,5 °C зімой да 17-17,6 ° С летам, сярэднегадавая — 10,2 °C. Ападкаў выпадае 1265 мм у год, летам у выглядзе дажджу, зімой — у выглядзе дажджу, снегу або снегу з дажджом. Сярэдняя вільготнасць паветра — 93 %. Увосень і ўзімку частыя моцныя туманы. Найбольш высокая зарэгістраваная тэмпература — 39,8 °C, мінімальная — −22,4 °C.

Насельніцтва Паводле даных перапісы 2010 года ў горадзе пражывала 46 478 чалавек, мелася 20 761 хатняя гаспадарка і 10 672 сям'і.

Расавы склад насельніцтва: белыя — 77,4 % лацінаамерыканцы (усіх рас) — 6,3 % азіяты — 6,0 % негры — 2,0 % індзейцы — 1,1 %

Сярэднегадавы даход на душу насельніцтва складае 22 590 долараў ЗША (даныя 2000 года). Сярэдні ўзрост гараджан — 38 гадоў. Узровень злачыннасці значна ніжэйшы за сярэдні па ЗША.

Горад-пабрацім Ката, Японія

Спасылкі

Афіцыйны сайт Алімпіі

Катэгорыя:Сталіцы штатаў ЗША Катэгорыя:Гарады Вашынгтона