Кнігі Сівіл — назва некалькіх антычных вершаваных зборнікаў, напісаных гекзаметрам на старажытнагрэчаскай мове, якія, як лічылі, змяшчалі вымаўленыя сівіламі прароцтвы. Дашэдшы да нашых дзён зборнік змяшчае каля 4000 вершаў, якія складаюць 14 песень і напісаных у II стагоддзі да н.э. — IV н.э.
Першыя «Кнігі Сівіл» З’яўленне кніг у Рыме легенда, вылажаная Варонам, звязвае з часам Тарквінія ГордагаДыянісій Галікарнаскі. Рымскія старажытнасці IV 62, 1-3; Апіан. Рымская гісторыя І, фр.9; Аўл Гелій. Аттычныя ночы І 19, 2; Лактанцый. Боскія пастанаўленні І 6, 10-11; Сервій. Каментарый да «Энэіды» VI 72; Занара VIII 11 (з II кнігі Дыёна Касія. Ціт Лівій гэтую легенду не прыводзіць.
Згодна з гэтым апавяданнем, прадказанні першапачаткова складалі дзевяць кніг. Згодна з паведамленнем Дыянісія ГалікарнаскагаДыянісій Галікарнаскі. Рымскія старажытнасці IV 62, 2; Аўл Гелій. Аттычныя ночы І 19, 2, нейкая старая, прыбыўшы ў Рым, прапанавала цару Тарквінію Гордаму набыць гэтыя кнігі за вялікую цану (па Варону за 300 залатых філіпаў)Лактанцый. Боскія пастанаўленні І 6, 10, з Варона; Сервій. Каментарыі да «Энэіды» VII 72; тут цікава тое, што манеты названыя ў гонар цара, жыўшага на два стагоддзі пазней).
Калі цар адмовіўся, старая спаліла тры з іх. Потым яна прапанавала яму набыць астатнія шэсць за тую ж цану і, зноў атрымаўшы адмову (цар палічыў яе вар’яткай), спаліла яшчэ тры кнігі. Тады цар паслухаўшыся аўгураў набыў ацалелыя кнігі за першапачатковую цану і прызначыў двух чалавек (дуўмвіраў), даручыўшы ім ахову кніг. Дыён Касій разам з выкладзеным варыянтам (тры з дзевяці кніг захаваліся) прыводзіць варыянт, згодна з якім кніг першапачаткова было тры, але две з іх згарэлі.
Кнігі захоўваліся ў каменным яшчыке пад скляпеннем храма Юпітэра Капіталійскага і былі таемныміДыянісій Галікарнаскі. Рымскія старажытнасці IV 62, 5. Для зварота да іх патрабавалася спецыяльная пастанова сената.
Дыянісій апавядае, што дуўмвір Марк Атылій быў пакараны за ненабожнасць падчас разгляду кнігДыянісій Галікарнаскі. Рымскія старажытнасці IV 62, 4: Тарквіній загадаў зашыць Атылія ў мех з бычай шкуры і кінуць у мора (згодна з Валерыем Максімам), Атылій быў пакараны за тое, што даў перапісаць гэтую кнігу нейкаму Пятронію СабінуВалерый Максім І 1, 13; Дыён Касій таксама згадвае подкуп і спосаб казні, які пазней прымяняўся да бацьказабойцаўЗанара VII 11 (з ІІ кнігі Дыёна Касія).
Антычныя гісторыкі згадваюць шэраг выпадкаў зварота да кніг: Згодна з Плутархам, у 504 годзе да н.э. консул Валерый Публікала звярнуўся да кніг таму, што былі частымі выкідышы ў цяжарных. Было вырашана уміласцівіць ПлутонаПлутарх. Паплікала 21. У 496 годзе да н.э. з-за неўраджая консул даручыў вывучыць кнігі. У выніку было вырашана пабудаваць храм Цэрэры, Ліберу і ЛіберыДыянісій Галікарнаскі. Рымскія старажытнасці VI 17, 2-3, які быў асвечаны ў 493 годзе да н.э. У 461 годзе да н.э., калі адбыліся землятрусы і з’явілася гаворачая карова, а з неба пачалі падаць кавалкі мяса, якія з’ядалі птушкі, было вырашана звярнуцца да Сівіліных кніг, з якіх даведаліся, што «пагроза сыходзіць ад сабраўшыхся разам чыжаземцаў, які могуць напасці на Горад і зніўчыць яго; было таксама дадзена перасцярога не пачынаць смут»Ціт Лівій. Гісторыя Рыма ІІІ 10, 6-7 (цытата); Дыянісій Галікарнаскі. Рымскія старажытнасці Х 2, 3-5.. Народныя трыбуны ўспрынялі гэтае тлумачэнне як перашкоду да абрання заканадаўцаў. Як выкананне прадказання была ўспрынята змова Гердонія ў 460 годзеДыянісій Галікарнаскі. Рымскія старажытнасці Х 9, 1.. У 433 годзе да н.э. Рым паразіла чума, і дуўмвіты тлумачылі Сівіліны кнігі. У той года было абвешчана пабудаваць храм АпалонуЦіт Лівій. Гісторыя Рыма IV 25, 3 які быў пабудаваны да 431 года да н.э. Летам 399 года да н.э. Рым зноў паразіла чума. Дуўмвіры па даручэнню сената, звярнуліся да кніг і вырашылі здзейсніць банкет для багоў (лектыстэрній), у выніку на працягу 7 ці 8 дзён частавалі 6 багоў, уключаючы Апалона, Латону і ДыянуЦіт Лівій. Гісторыя Рыма V 13, 5; 14, 4; Дыянісій Галікарнаскі XII 9, 1-2. Пасля ўзяцця Рыма галламі ў 390 годзе да н.э. дуумвіры па ўказанню дыктатара Каміла звярталіся да кніг, каб даведацца аб парадке аднаўлення і ачышчэння храмаўЦіт Лівій. гісторыя Рыма V 50, 2. У 348 годзе да н.э. з нагоды моравай пошасці зноў было вырашана здзейсніць лектыстэрній. да гэтага часа кнігамі заведвалі дэцэмвіры па справам свяшчэннадзеянняў (гэта значыць камісія з дзесяці чалавек)Ціт Лівій. Гісторыя Рыма VII 27, 1, у якую маглі уваходзіц і плябеіЦіт Лівій. Гісторыя Рыма Х 8, 2. У 344 годзе да н.э., калі пайшоў дождж з камянёў, сенат, звярнуўшыся да кніг, вырашыў прызначыць дыктатара спецяыльна для правядзення малебнаў з гэтай нагодыЦіт Лівій. Гісторыя Рыма VII 28, 2. У 299 годзе да н.э. да кніг звярталіся з-за чумы, з’яўлення правалаў у зямле і удараў маланак, паразіўшых шматлікіх салдат у войскуЦіт Лівій. Гісторыя Рыма. Х 31, 8. У 292 годзе да н.э. зноў Рым паразіла чума, і ў кнігах было знойдзена ўказанне, што з Эпідаўра трэба прывесці Эскулапа, але гэта ў той год не было зробленаЦіт Лівій. Гітсорыя Рыма Х 47, 6-7, пра. Арнобій. Супраць язычнікаў VII 47, і чума цягнулася тры гады, пакуль з Эпідаўра ў Рым не была прывезена змяя, якая перапаўзла на востраў, дзе быў храм ЭскулапаВалерый Максім І 8, 2; пар. Авідзій. Метамарфозы XV 622—744 (дзе згаданы аракул у Дэльфах). Прыбыццё Эскулапа не спыніла чуму, і тады ў сівіліных кнігах знайшлі ўказанне, што асобныя людзі захапілі ў све ўладанні свяшчэнныя будынкіАўгусцін. Аб горадзе Божыям ІІІ 17. Верагодна ў 266 годзе да н.э. на Рым абрынулася страшная чума, якая цягнулася больш за два гады, звярнуліся да кнігАрозій. Гісторыя супраць язычнікаў IV 5, 6-8. Зімой 218/217 года да н.э., калі Ганібал атрымаў першыя перамогі ў Італіі, быў заўважаны шэраг знакаў, для тлумачэння якіх дэцэмвіры звярнуліся да кніг, і былі праведзены лекысэрніі і ахвярапрынашэнні жывёлЦіт Лівій. Гісторыя Рыма ХХІ 62, 6-11. Неўзабаве да кніг звярнуліся зноўЦіт Лівій. Гісторыя Рыма ХХІІ 1, 16-19, і яшчэ раз — пасля паразы рымлянаў каля Тразіменскага возера, калі дэцэмвіры паведамілі, што зарокі Марсу не выкананы, і паабяцалі «свяшчэнную вясну», пабудаваць храмы Вянеры і Розуму і правесці лектыстэрніі і гульніЦіт Лівій. Гісторыя Рыма ХХІІ 9, 8-10; 10, 1-10. У пачатку 216 года да н.э. да кніг звярнуліся зноў, пасля чаго здзейснілі ахвярапрынашэнніЦіт Лівій. Гісторыя Рыма ХХІІ 36, 6. Але гэта не дапамагло. Нарэшце, пасля паражэння пры Канах згодна з указаннямі Кніг былі прынесены чалавечыя ахвяры: чатырох рабоў закапалі на Бычым форумеЦіт Лівій. Гісторыя Рыма ХХІІ 57, 4.6. Пазнейшыя аўтары згадваюць, што само паражэнне пры Канах было прадказана СівілайЗанара ІХ 1 (з XV кнігі «Рымскай гісторыі» Дыёна Касія). У 212 годзе да н.э. згодна з указаннем Кніг былі ўстаноўлены Апалонавыя гульні для перамогі над Ганібалам, а таксама прынесены ахвяры Апалону і ЛатонеЦіт Лівій. Гісторыя Рыма XXV 11, 5; пар. Дыён Касій. Рымская гісторыя XLVII 18, 6 (аб перанясенні гульняў Апалона). У 205 годзе да н.э. да кніг звярнуліся з-за каменнага дажджу, але знайшлі ў іх прадказанне, што іншаземец будзе выгнаны з Італіі, калі прывезці з Песінунта Ідзейскую МаціЦіт Лівій. Гісторыя Рыма ХХІХ 10, 5-8. У 204 годзе да н.э. свяшчэнны камень быў прывезены ў Рым і памешчаны ў храме Перамогі, уведзены Мегалезійскія гульніЦіт Лівій. Гісторыя Рыма 11, 7-8; 14, 5-14; Апіан. Рымская гісторыя VII, 56; Арнобій. Супраць язычнікаў VII 49-50; Аўрэлій Віктар. Аб славутых людзях 46. У 200 годзе да н.э. зварот да Кніг быў выкліканы з’яўленнем пачварых жывёл накшталт парася з чалавечай галавой, а таксама двуполых немаўлят, якіх утапілі ў моры. Дэцэмвіры вырашылі ўлагодзіць Юнону, каб хор дзяўчын выканаў ёй гімнЦіт Лівій. Гісторыя Рыма ХХХІ 12, 9. У 193 годзе да н.э. да Кніг звярнуліся з-за чатых землятрусаў і вырашылі правесці трохдзённыя набажэнствыЦіт Лівій. Гісторыя Рыма XXXIV 55, 3. У канцы таго ж 193 года з-за паводкі, каменных дажджоў і з’яўлення рою осаў на форуме ў Капуе згодна з указаннем кніг было вырашана здзейсніць 9-дзённае набажэнстваЦіт Лівій. Гісторыя Рыма XXXV 9, 5. У 191 годзе да н.э. з-за знакаў было вырашана ўчыніць 9-дзённыя набажэнствы, а таксама ўвесці пост у гонар Цэрэры і здзяйсняць яго раз у 5 гадоўЦіт Лівій. Гісторыя Рыма XXXVI 37, 4 У пачатку 190 года да н.э. было вырашана паўтарыць Лацінскія гульні і прынесці ў ахвяру маладых жывёлЦіт Лівій. Гісторыя Рыма XXXVII 3, 5. У 181 годзе да н.э. на Італію абрынуўся моцны паморак. Былі прызначаны аднадзённыя набажэнствы каля пасцеляў багоў у Рыме і трохджённыя ў ІталііЦіт Лівій. Гісторыя Рыма XL 19, 4. У 180 годзе да н.э., калі памёр консул Пізон і шэраг іншых асоб, дэцэмвіры абвясцілі двухдзённае набажэнства аб здароўі народа, у якім павінны былі ўдзельнічаць усе грамадзяне старэйшыя за 12 год.Ціт Лівій. Гісторыя Рыма XL 37, 2. У 179 годзе да н.э. да кніг звярнуліся з-за суровай зімы, бур і маланак. Вырашана здзейсніць аднадзённае набажэнстваЦіт Лівій. Гісторыя Рыма XL 45, 5.. У 174 годзе да н.э. з-за моравай пошасці звярнуліся да Кніг, прызначана аднадзённае набажэнстваЦіт Лівій. Гісторыя Рыма XLI 21, 10.. У 174 годзе да н.э. да Кніг звярнуліся з-за дазнак і чакаемай вайны з Персэям МакедонскімЦіт Лівій. Гісторыя Рыма XLII 2, 6.. У 172 годзе да н.э., калі рыхтаваліся да вайны, і маланка раскалола растральную калону на Капітоліі, дэцэмвіры абвесцілі аб неабходнасці правесці ачышчэнне горада і здзейсніць гульні ў гонар ЮпітэраЦіт Лівій. Гісторыя Рыма XLII 20, 2. У 169 годзе да н.э дэцэмвіры пасля знакаў абвясцілі, якім багам трэба прынесці ў ахвяру 40 жывёлЦіт Лівій. Гісторыя Рыма XLIII 13, 7/ У 167 годзе да н.э. дэцэмвіры прынеслі ў ахвяру на форуме 50 коз і правялі ачышчальныя абрады, калі даведаліся, што ачаг аднаго з грамадзян некалькі дзён цёк крывёйЦіт Лівій. Гісторыя Рыма XLV 16, 6. У 149 да н.э. У Тарэнце здзейснены гульні ў гонар Бацькі ДзітаЦіт Лівій. Гісторыя Рыма, эпітома да кн. XLIX; пар. Аўгустын. Аб горадзе Божыям ІІІ 18. У 133 годзе да н.э. пасля забойства Тыберыя Гракха ў Сівіліных кнігах знайшлі загад улагодзіць «старажытнейшую Цэрэру», і дэцэмвіры накіраваліся ў Эну на Сіцыліі, дзе быў цэнтр культа ДземетрыЦыцэрон. Супраць Верэса. Другая сесія IV 108; Валерый Максім І 1, 1. У 125 годзе да н.э. у Рыме нарадзіўся андрагін, і сенат звярнуўся да кніг, у якіх былі знойдзены ўказанні на ахвярапрынашэнніФлягонт з Трал. Дзіўныя гісторыі, фр.10. У 87 годзе да н.э., падчас вайны паміж Марыям і Цынай сенат распарадзіўся абвясціць асобныя прадказанніГраній Ліцыніян XXXV 15.
З-за страты кніг Ціта Лівія звесткі аб звароце да Сівіліных кніг у другой палове ІІ стагоддзя да н.э. абрывачныя.
Другія «Кнігі Сівіл» 6 ліпеня падчас пажара Капітолія згарэлі і кнігі.
Каб іх аднавіць, адшукалі шмат тэкстаў на Самасе, у Іліёне, Эрытрах, італійскіх калоніях у Афрыке, і жрацам было даручана вызначыць, якія з іх сапраўдныяДыянісій Галікарнаскі. Рымскія старажытнасці IV 62, 6; Тацыт. Аналы VI 12. У 76 годзе да н.э. у Эрытру былі адпраўлены пасля Публій Габіній, Марк Актацылій іЛуцый Валерый, якія сабралі каля 1000 радкоўЛактанцый. Божаскія пастанаўленні І 6, 14, са спасылкай на Фенестэлу і Варона; пасля чаго тэкст быў затвержаны калегіяй з 15 чалавек (квіндэцэмвіры).
У апошнія гады Рэспублікі змест Сівіліных кніг стаў прадметам палітычнай барацьбы. Цыцэрон, гаворачы аб іх, лічыць, што «у іх больш мастацтва і стараннасці, чым натхнення і абуджэння», а таксама паказвае на наяўнасць у іх акрастыхоўЦыцэрон. Аб дывінацыі ІІ 111—112 (аб акрастыхах кажа і Дыянісій). У 63 годзе да н.э. у Рыме абмяркоўвалі весткі, што паводле кніг Сівілы царскую ўладу ў Рыме прадказалі тром Карнэліям: двое з іх — Сула і Цына, трэцім жа жадаў быць Публій Карнэлій Лентул СураЦыцэрон. Супраць Катыліны ІІІ 9; IV 12; Салюсцій. Аб змове Катыліны 47, 2; Плутарх. Цыцэрон 47, 2; Флор. Рымскія войны IV 1, 8.