Цюльпаннае дрэва, лірыядэндран (Liriodendron) — род кветкавых раслін сямейства магноліевыя.
Апісанне Вышыня да 50-60 м. Лісце лірападобнае, лопасцевае, бліскучае, з пальчатым жылкаваннем. Кветкі адзіночныя, на канцах галін, буйныя, з бледна-зялёнымі або жоўтымі звонку пялёсткамі. Падобныя на кветкі цюльпана (адсюль назва), маюць слабы агурковы водар. Плод арэшкападобны, прадаўгаваты, каля 5 см даўжынёй, складаецца з крылатак, якія ападаюць пры выспяванні.
Пашырэнне У выкапнёвым стане вядомыя з верхнега мелу. Існуюць 2 сучасных віды з разарваным арэалам. паходзіць з усходу Паўночнай Амерыкі. больш цеплалюбівае, у натуральных умовах расце ў Кітаі і на поўначы Індакітая.
Амерыканскі від — нацыянальны сімвал штатвў Індыяна, Кентукі і Тэнесі.
Выкарыстанне Дэкаратыўная расліна. Мае прамысловае значэнне, паколькі яго драўніна лёгкая, трывалая і добра паддаецца апрацоўцы, прыдатна для вырабу мэблі, музычных інструментаў.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Магноліевыя