Грыгішкес () — горад у паўднёвай Літве. Уваходзіць у склад Віленскага гарадскога самакіравання Віленскага павета. Размешчаны за 17 км ад Вільні. Праз горад ідзе шаша Вільня — Коўня. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.
Гісторыя Пахаванні V—VII і VIII—X стагоддзяў у наваколлях горада паказваюць на тое, што паселішчы ў гэтай мясцовасці існавалі спрадвеку. У сучасным выглядзе горад пачаў фарміравацца толькі з пачатку XX стагоддзя, калі ў гэтых месцах быў пабудаваны завод па вытворчасці кардона і паперы, якім кіраваў прадпрымальнік беларускага паходжання Рыгор Курэц.
Пасля 1920 года мясцовасць адышла да Польшчы, уваходзіла ў Віленска-Троцкі павет Віленскага ваяводства. За польскім часам мясцовасць звалі Грэгарава (). У выніку заходняга паходу Чырвонай арміі ў верасні 1939 года акупавана СССР, у кастрычніку 1939 года тэрыторыя перададзена Літве.
Пасля Другой сусветнай вайны завод быў пашыраны, што спрыяла далейшаму росту горада, які адбываўся галоўным чынам за кошт рабочых з Беларусі і рэпатрыянтаў дэпартаваных у аддаленыя паўночныя раёны РСФСР.
15 мая 1958 года Грыгішкес атрымаў статус пасёлка гарадскога тыпу, таксама ў гэтым жа годзе была заснавана першая школа з навучаннем на літоўскай мове. У 1968 годзе была адкрыта бібліятэка.
У 2000 годзе Грыгішкес увайшоў у склад Віленскага гарадскога самакіравання.
Насельніцтва
Нацыянальны склад Паводле даных перапісу 2021 года, нацыянальны склад горада быў наступным:
+ Нацыянальны склад Грыгішкеса (2021) Нацыянальнасць Колькасць (чал.) Доля (%) Усяго 9 950 100,00 Літоўцы 4 932 49,57 Палякі 2 354 23,66 Рускія 1 375 13,82 Беларусы 700 7,04 Украінцы 101 1,02 Іншыя 155 1,56 Не ўказалі 334 3,36
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты Вільнюскага павета