Дусяты С. 80., таксама Дусятас ()— горад у Літве, на беразе возера Сарты. Уваходзіць у склад Езяроскага раёна Уцянскага павета. Адміністрацыйны цэнтр Дусяцкай сянюніі. Размешчаны за 30 км ад горада Езяросы, за 134 км ад Вільні.
Гісторыя Упершыню згадваецца ў 1520 годзе. У 1585 годзе мястэчка купіў Мацей Рудаміна, кліент Мікалая Радзівіла Рудога, як тытульны маёнтак для роду Рудамін-Дусяцкіх.
Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай у XVIII стагоддзі адышоў да Расійскай імперыі. Падчас Першай сусветнай вайны быў акупаваны нямецкай арміяй.
У 1918—1940 гадах у складзе Літвы. У 1940—1991 гадах у складзе Літоўскай ССР. Статус горада атрымаў у 1950 годзе. У 1950—1959 гадах — цэнтр Дусятаскага раёна.
З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы. З 1995 года — цэнтр аднайменнай сянюніі. У 1999 годзе атрымаў герб.
Насельніцтва
Эканоміка У горадзе ёсць конны завод.
Славутасці Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (; 1888) Парк скульптур, адкрыты ў 2008 годзеДусятас на сайце Зарасайскага раёна
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі