Міксаміцэты, сапраўдныя слізевікі (Myxomycetes) — клас (або падклас) , які ўключае каля 800 відаў арганізмаў.

Апісанне Маюць вегетатыўнае цела ў выглядзе слізістай, без абалонкі шмат’ядзернай (ядры дыплоідныя) пратаплазмы — плазмодыя дыяметрам ад некалькіх міліметраў да 1 м, ярка афарбаванае (лімонна-жоўтае, ружовае, чырвонае, фіялетавае да амаль чорнага).

Пашырэнне Шырока распаўсюджаныя наземныя арганізмы. Жывуць пераважна на рэштках расліннага, радзей жывёльнага і грыбнога паходжання. Большасць відаў касмапаліты. Найлепш вывучаны плазмадыяльныя слізевікі лясных зон умеранага і трапічнага паясоў.

Асаблівасці біялогіі Адсутнасць клетачнай сценкі ў плазмодыя стварае ўмовы для ўнутрыклетачнага стрававання. Плазмодый актыўна фагацытуе бактэрыі, прасцейшых, водарасці, дробных беспазваночных і розныя цвёрдыя харчовыя часцінкі.

Плазмодый валодае амёбападобнай актыўнасцю і рытмічным токам цытаплазмы. Ён можа актыўна міграваць і валодае рознымі станоўчымі і адмоўнымі таксісамі.

Пры пэўных умовах з плазмодыя ўтвараецца спаракарп, у якім фарміруюцца споры.

Літаратура

Протисты: Руководство по зоологии / под ред. академика РАН А. Ф. Алимова. — СПб.: Наука, 2000. — Т. 1. — 679 с. ISBN 5-02-025864-4