«Мінск» — прафесійны баскетбольны клуб з Мінска, аб’ядноўвае тры прафесійныя баскетбольныя каманды (дзве мужчынскія і жаночую).

Назва З 2012 па 2022 год клуб меў назву «Цмокі-Мінск».

Згодна з паданнем, Мінск быў заснаваны волатам-асілкам, чарадзеем млынаром, які пабудаваў млын, малоў муку з камянёў і пёк хлеб, а па начах лётаў на млыне, збіраў па акрузе адважных і моцных да сябе ў дружыну. Калі верыць міфам, гэтым асілкам і быў Цмок, які прыняў чалавечае аблічча.

У 2022 годзе клуб стаў называцца «Мінск»Представляем новое название клуба.

Гісторыя Ідэя стварэння прафесійнага баскетбольнага клуба належыць Канстанціну Шараверу. У 2001 годзе ён стварыў на базе агульнаадукацыйных школ Мінска праект «Мэджык баскет». Праца секцый па баскетболе прыцягнула ўвагу гарадскіх улад і атрымала развіццё. 9 сакавіка 2006 года яна здабыла спартыўную і юрыдычную форму: на свет з’явіўся заснаваны гарвыканкамам прафесійны баскетбольны клуб «Мінск-2006». Праект нароўні з мужчынскай камандай аб’ядноўваў у сваёй структуры калектыў дублёраў, жаночае падраздзяленне, а таксама дзіцяча-юнацкую школу.

Далучыўшыся да змаганняў пад эгідай нацыянальнай федэрацыі, «Мінск-2006» адразу ж стаў бачным іграком на спартыўным полі краіны. Прагрэсуючы з года ў год, каманда падбіралася да вяршыняў айчыннага баскетбола, а з 2009 года стала яго гегемонам — на ўнутранай арэне «гараджанам» не знаходзілася роўных.

«Мінск-2006» стаў таксама ўдзельнікам Еўрачэленджа ФІБА. З сезону-2010/11 з’яўляецца адзіным прадстаўніком краіны ў рамках Адзінай лігі ВТБ.

14 верасня 2012 клуб абвясціў пра рэбрэндынг — змену наймення ўсіх прафесійных і дзіцячых каманд структуры. Гэта было зроблена з мэтай прыцягнуць дадатковую цікавасць аматараў баскетбола ў краіне, стаць вядомым і непаўторным спартыўным суб’ектам на міжнароднай арэне. Новае імя «Цмокі-Мінск» адлюстроўвала духоўныя і гістарычныя карані, уласцівыя беларусам, пры гэтым захоўваючы нестандартнасць, якія дыктаваліся маркетынгавай стратэгіяй. У першы ж год пасля змены «шыльды» каманда захапіла лідарства па колькасці гледачоў на хатніх матчах сярод усіх удзельнікаў Адзінай лігі ВТБ.

Дасягненні Чэмпіянат Беларусі па баскетболе Чэмпіён (16): 2008/2009, 2009/2010, 2010/2011, 2011/2012, 2012/2013, 2013/2014, 2014/2015, 2015/2016, 2016/2017, 2017/2018, 2018/2019, 2019/2020, 2020/2021, 2021/2022, 2022/2023, 2023/2024. Сярэбраны прызёр (2): 2024/2025, 2025/2026. Кубак Беларусі па баскетболе Чэмпіён (15): 2009, 2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019, 2020, 2021, 2022, 2025. Фіналіст (1): 2024. Бронзавы прызёр (2): 2008, 2023.

Склад 2020/21

Склад каманды Яўген Белянкоў Уладзіслаў Блізнюк Уладзімір Верамеенка Дзяніс Вікенцьеў (прыйшоў у каманду ў ходзе сезону) Бэнджамін-Павел Дуду Крыс Клайбарн Дэрэк Кук (прыйшоў у каманду ў ходзе сезону) Роберт Лоўры (пакінуў каманду ў ходзе сезону) Томс Лэйманіс Аляксандр Пустагвар Андрэй Рагазенка Максім Салаш (пакінуў каманду ў ходзе сезону) Андрэй Стаброўскі Аляксей Трасцінецкі Клавс Чаварс

Трэнеры каманды Расціслаў Вяргун (галоўны трэнер) Эдмундс Валейка Войтэк Валіх

Статыстыка выступленняў Сезон Ліга Чэмпіянат Кубак Адзіная ліга ВТБ і Балтыйская ліга Кубак выкліку ФІБАКубак ФІБА Еўропы 2006/07 Вышэйшая 4-е месца 5-е месца н/у н/у 2007/08 Вышэйшая 4-е месца 5-е месца н/у н/у 2008/09 Вышэйшая Чэмпіён 3-е месца н/у н/у 2009/10 Вышэйшая Чэмпіён Уладальнік н/у Кубак выкліку ФІБА — вылет з групавога этапу 2010/11 Вышэйшая Чэмпіён Уладальнік 4 месца (гр. А) Кубак выкліку ФІБА — вылет з адборачнага раўнда 2011/12 Вышэйшая Чэмпіён Уладальнік 9 месца (гр. В) Кубак выкліку ФІБА — вылет з групавога этапу 2012/13 Вышэйшая Чэмпіён Уладальнік 9 месца (гр. В) Кубак выкліку ФІБА — ласт 16 2013/14 Вышэйшая Чэмпіён Уладальнік 9 месца (гр. В) Кубак выкліку ФІБА — вылет з чвэрцьфінала 2014/15 Вышэйшая Чэмпіён Уладальнік 15 месца Кубак выкліку ФІБА — вылет з групавога этапу 2015/16 Вышэйшая Чэмпіён Уладальнік 12 месца Кубак ФІБА Еўропы — вылет з 2-га групавога этапу 2016/17 Вышэйшая Чэмпіён Уладальнік 12 месца Ліга чэмпіёнаў — вылет з 2-га адборачнага раўндаКубак ФІБА Еўропы — вылет з 2-га групавога этапу 2017/18 Вышэйшая Чэмпіён Уладальнік Адзіная ліга ВТБ — 9 месцаБалтыйская ліга — 6 месца (гр. А) Ліга чэмпіёнаў — вылет з 3-га адборачнага раўндаКубак ФІБА Еўропы — вылет з 1/8 фінала 2018/19 Вышэйшая Чэмпіён Уладальнік 14 месца Ліга чэмпіёнаў — вылет з 1-га адборачнага раўндаКубак ФІБА Еўропы — вылет з 1-га групавога этапу 2019/20 Вышэйшая Чэмпіён Уладальнік 13 месца Ліга чэмпіёнаў — вылет з 1-га адборачнага раўндаКубак ФІБА Еўропы — чвэрцьфінал 2020/21 Вышэйшая Чэмпіён Уладальнік 13 месца Ліга чэмпіёнаў — вылет з асноўнага групавога раўнда 2021/22 Вышэйшая Чэмпіён Уладальнік 9 месца Ліга чэмпіёнаў — вылет з 3-га адборачнага раўндаКубак ФІБА Еўропы — вылет з 1-га групавога этапу 2022/23 Вышэйшая Чэмпіён Уладальнік 12 месца н/у 2023/24 Вышэйшая Чэмпіён 3-е месца 14 месца н/у 2024/25 Вышэйшая Сярэбраны прызёр Фіналіст н/у н/у 2025/26 Вышэйшая Сярэбраны прызёр Уладальнік н/у н/у

Трэнеры

Аляксандр Папкоў (2006—2007) Ігар Карнеенкаў (2007—2008) Андрэй Крыванос (2008—2013) Дональдас Кайрыс (2013—2014) Андрэй Крыванос (2014) Ігар Грышчук (2014—2017) Аляксандр Круцікаў (2017—2019) Расціслаў Вяргун (2019—2023) Аляксей Сухавецкі (2023—2024) Аляксандр Падзерачоў (2024—2025) Эдуард Кемен (з 2025)НАЗНАЧЕН ГЛАВНЫЙ ТРЕНЕР БАСКЕТБОЛЬНОГО «МИНСКА»

Фарм-клубы Моладзевая каманда Гл. Мінск (маладзёжная) (баскетбольны клуб) Рэзервовая каманда Сезон Назва Ліга Чэмпіянат Беларусі Кубак Заўвагі 2018-19 Цмокі-Мінск-рэзерв Вышэйшая ліга Бронзавы прызёр н/у 2019-20 Цмокі-Мінск-рэзерв Вышэйшая ліга 5 н/у 2021-22 Цмокі-Мінск-рэзерв Вышэйшая ліга 5 н/у 2022-23 Мінск-рэзерв Вышэйшая ліга 5 н/у 2023-24 Мінск-рэзерв Вышэйшая ліга 6 н/у

Юніёрскія каманды Сезон Назва Ліга Чэмпіянат Беларусі Кубак Заўвагі 2007-08 БДЭУ-Мінск-2006-3 Першая ліга 7 н/у 2011-12 СДЮШАР-Мінск-2006-3 Першая ліга 5 н/у 2012-13 СДЮШАР-Цмокі-Мінск-3 Першая ліга 5 н/у 2013-14 СДЮШАР-Цмокі-Мінск-3 Першая ліга 7 н/у 2014-15 СДЮШАР-Цмокі-Мінск-3 Вышэйшая ліга 10 н/у 2017-18 РЦАП-СДЮШАР-Цмокі Вышэйшая ліга 10 н/у 2018-19 РЦАП-СДЮШАР Вышэйшая ліга 9 н/у 2019-20 РЦАП-СДЮШАР Вышэйшая ліга 11 н/у 2020-21 РЦАП-СДЮШАР Вышэйшая ліга 11 н/у 2021-22 РЦАП-СДЮШАР Вышэйшая ліга 11 н/у 2022-23 РЦАП-СДЮШАР Вышэйшая ліга 9 н/у 2023-24 РЦАП-СДЮШАР Вышэйшая ліга 12 н/у 2024-25 РЦАП-СДЮШАР Вышэйшая ліга 6 н/у 2025-26 РЦАП-СДЮШАР Вышэйшая ліга 5 н/у

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:2006 год у Мінску