Карл I Бургундскі (, 1414 — 25 мая 1464) — граф Неверскі (1415—1464) і Рэтэльскі (1415—1464), старэйшы сын Філіпа II Бургундскага (1389—1415), графа Невельскага (1404—1415) і Рэтэльскага (1406—1415), ад другога шлюбу з Бонай д’Артуа (1396—1425).

Біяграфія У кастрычніку 1415 года пасля гібелі свайго бацькі Філіпа Бургундскага, графа дэ Невер, у бітве з англічанамі пры Азенкуры Карл атрымаў у спадчыну графствы Невер і Рэтэль. Пры малалетнім Карле рэгенткай у абодвух графствах была яго маці Бона д’Артуа (1415—1424). Граф Карл Неверскі знаходзіўся пад заступніцтвам свайго стрыечнага брата, магутнага герцага Бургундскага Філіпа III Добрага (1419—1467), які ў лістападзе 1424 года ажаніўся з Бонай д’Артуа, маці Карла дэ Невера.

Граф Карл дэ Невер удзельнічаў на баку французаў у Стагадовай вайне з Англіяй, браў удзел у адваяванні Нармандыі (1449—1450) і Гіені (1451—1453).

У канцы кіравання Філіпа Добрага Карл Неверскі быў западозраны ў вядзьмарстве і спробе адхіліць ад атрымання спадчынны Карла Смелага, графа дэ Шарале, сына герцага Бургундыі. Карл дэ Невер вымушаны быў бегчы ў Францыю, дзе неўзабаве памёр.

У маі 1464 года Карл Бургундскі, граф Неверскі і Рэтэльскі, сканаў. Яго спадчыннікам стаў малодшы брат Жан II (1464—1491).

Сям’я 11 чэрвеня 1456 года Карл дэ Невер ажаніўся з Марыяй д’Альбрэ (пам. 1486), дачкой Карла II д’Альбрэ (1407—1471), сеньёра д’Альбрэ, і Ганны д’Арманьяк (1402—1473), у шлюбе з якой не меў нашчадства.

Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы XV стагоддзя Катэгорыя:Графы неверскія Катэгорыя:Графы рэтэльскія Катэгорыя:Бургундская галіна дынастыі Валуа