«Геркулес» () — амерыканскі анімацыйны музычны фэнтэзі-фільм 1997 года, створаны кампаніямі «Walt Disney Feature Animation» і «Walt Disney Pictures». З’яўляецца 35-м фільмам серыі «Walt Disney Animation Studios», рэжысёрамі якога сталі Рон Клементс і Джон Маскер. Фільм заснаваны на легендарным героі з грэчаскай міфалогіі Геракле (які ў фільме мае рымскае імя — Геркулес), сыне Зеўса ў грэчаскай міфалогіі.
Хоць «Геркулес» не паўтарыў выдатнага фінансавага поспеха Дыснэеўскіх фільмаў пачатку 1990-х гадоў, ён атрымаў спрыяльныя водгукі ад кінакрытыкаў і зарабіў $252,7 мільёнаў у сусветным пракаце.
Спасылкі Геркулес на сайце Internet Movie Database
Катэгорыя:Мультфільмы ЗША Катэгорыя:Мультфільмы 1997 года Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Кінакамедыі 1997 года Катэгорыя:Геракл Катэгорыя:Фэнтэзійныя фільмы ЗША Катэгорыя:Кінакамедыі ЗША Катэгорыя:Дыснэеўскія фільмы Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Алан Менкен