Хандры́ла (Chondrilla) — род кветкавых раслін сямейства Астравыя.
Батанічнае апісанне
Двухгадовыя і шматгадовыя расліны са стрыжнёвым карэнішчам. Сцёблы галінастыя, вышынёй да 125 см. Прыкаранёвае лісце выемчата-перыстае, у разетках. Сцябловае лісце лінейнае. Суквецце — кошык. Плод — сямянка.
Арэал
Налічвае каля 30 відаў, пашыраных у пустынных і стэпавых раёнах Паўночнай Афрыкі і Еўразіі. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца 1 від — .
Значэнне
У некаторых відаў хандрылы на каранях і падземнай частцы сцёблаў утвараюцца нарасці, утрымліваючыя каўчук, не маючы прамысловага значэння.
Літаратура
— С. 229.
Спасылкі
Chondrilla // The Plant List Артыкул на сайце «Архив природы России»
Катэгорыя:Астравыя