Рудзі́шкіНазва паводле карты да артыкула С. 34., таксама Ру́дзішкес () — горад на поўдні Літвы. Уваходзіць у склад Троцкага раёна Віленскага павета. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Дзукія.

Гісторыя Паселішча было заснавана ў 1774 годзе. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У 1864 годзе праз Рудзішкі прайшла чыгунка Варшава — Санкт-Пецярбург. Паводле даследаванняў прафесара Яўхіма Карскага, каля Рудзішак праходзіла мяжа рассялення беларусаў і літоўцаўТэрыторыя Беларусі і яе дагістрычнае насельніцтва // Часопіс «Калоссе», 1938 год, № 2—3..

За часамі Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі С. 19.. Таксама на тэрыторыю прэтэндавала Літва. У студзені 1919 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У красавіку 1919 года занята Польшчай. У выніку польска-літоўскай вайны Рудзішкі апынуліся ў Сярэдняй Літве, у 1922 годзе — у складзе Польшчы. У беларускай гістарыяграфіі землі вядомы як Заходняя Беларусь.

У другой палове верасня 1939 года Рудзішкі заняты Чырвонай Арміяй, 10 кастрычніка 1939 года паводле дагавора з СССР тэрыторыя Віленскай вобласці перададзена Літве. З 1940 года ў Літоўскай ССР.

У 1958 годзе Рудзішкі атрымалі статус горада. З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.

Насельніцтва

Нацыянальны склад Паводле даных перапісу 2021 года, нацыянальны склад горада быў наступным:

+ Нацыянальны склад Рудзішак (2021) Нацыянальнасць Колькасць (чал.) Доля (%) Усяго 1 985 100,00 Літоўцы 1 072 54,01 Палякі 686 34,56 Рускія 133 6,70 Беларусы 39 1,96 Украінцы 15 0,76 Іншыя 4 0,20 Не ўказалі 34 1,71

Эканоміка За часамі савецкай акупацыі ў горадзе працаваў дрэваапрацоўчы камбінат ВСЭ . Ёсць невялікі аэрадром.

Гарады-пабрацімы Залева, Польшча

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Рудзішкі на Радзіма.org