Хата́н (, ) — рака ў Кітаі, правы прыток ракі Тарым.
Рака Хатан утвараецца ад сутокаў рэк Каракаш і Юрункаш, перасякае пустыню Такла-Макан у шырокай даліне. Даўжыня ракі складае 1035 км (ад вытоку ракі Каракаш). Плошча вадазбору 43 600 км². Сярэдні расход вады на выхадзе з гор складае 120 м³/с.
Хатан выкарыстоўваецца на арашэнне Хатанскага аазіса.
Літаратура
Катэгорыя:Рэкі Кітая Катэгорыя:Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён