Сканія (Сконеланд; ; ; ; ) — гістарычны рэгіён на поўдні Швецыі, які складаецца з трох былых дацкіх правінцый Сконэ, Халанда і Блекінгэ, якія прыблізна супадаюць з трыма сучаснымі ленамі: Сконэ, Халанд і Блекінгэ. Да 1658 года ўваходзіла ў склад Даніі пад назвай Усходніх правінцый. Востраў Борнхальм, які тады ж адышоў да Швецыі, але пазней быў вернуты Даніі, таксама часам уключаецца ў склад Сканіі.

У моўным плане Сканія прыкметна адрозніваецца ад астатняй Швецыі, бо ў ёй размаўляюць на сканскім дыялекце, які больш блізкі да дацкай мовы, чым да шведскай.

Гл. таксама Правінцыя Сконэ Лен Сконэ Сканскі дыялект

Спасылкі

Катэгорыя:Гістарычныя вобласці Швецыі