Гарадскія ўмацаванні Нясвіжа — комплекс колішніх абарончых збудаванняў горада Нясвіжа, узведзены ў традыцыі новаітальянскай фартыфікацыйнай сістэмы. У 1586 годзе па загаду Мікалая Радзівіла былі ўзведзены дзве брамы.

Апісанне

Пры ўзвядзенні абараночых збудаванняў горада ўдала выкарыстаны рэльеф мясцовасці. Аснову абароны горада складаў высокі земляны вал, абмураваны звонку. Ён меў выгляд пяцівугольніка з сямю бастыёнамі. У курцінах узведзены мураваныя Слуцкая, Клецкая і Віленская брамы. Чацвёртая — Замкавая — размяшчалася каля езуіцкага касцёла. Абарончую сістэму горада ўзмацнялі бенедыкцінскі, дамініканскі, бернардзінскі і езуіцкі кляштары. На левым беразе Ушы ўзнікла Новае месца — неўмацаваная частка горада.

Гл. таксама Быхаўскія гарадскія ўмацаванні Брэсцкія гарадскія ўмацаванні Шклоўскія гарадскія ўмацаванні Гарадскія ўмацаванні Пінска Літаратура

Катэгорыя:Гісторыя Нясвіжа Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Нясвіжа Катэгорыя:Абарончыя збудаванні Нясвіжа