Звон з Моладава — звон, адліты ў 1583 годзе, захоўваецца ў Царкве Ушэсця Гасподняга ў вёсцы Моладава.

Апісанне

Вышыня яго да правушын — 62 см, ніжні дыяметр — 62 см, таўшчыня ліцця — 6-7 см. У верхняй частцы размешчаны вузкі рэльефны арнаментальны пояс з раслінных элементаў. На вонкавай паверхні ўверсе і ўнізе надпіс — дзве паласы тэксту. У сярэдняй частцы звона асобна выдзелены чатыры калонкі тэксту па 13 радкоў. Пад адной з калонак размешчаны герб. Тэкст напісаны лацінскімі літарамі на старабеларускай мове і ўяўляе не толькі помнік старабеларускай мовы і пісьменства, але і змяшчае гістарычную інфармацыю. Прысвечаны Сямёнам Войнам свайму бацьку — Барысу Мацвеевічу Грычыне, родапачынальніку Войнаў. Унізе звона надпіс з прозвішчам майстра: «Марцін Гофман меня слівал року 1583».

У геральдыцы

Звон выяўлены на сучасным гербе і сцягу Моладава.

Літаратура

Спасылкі Моладаўскі звон

Гл. таксама Дзісенскі звон Крычаўскі звон Свірскі звон Ломашаўскі звон

Катэгорыя:Моладава (Іванаўскі раён) Катэгорыя:Званы Беларусі

Катэгорыя:З’явіліся ў 1583 годзе