Лебядзінае — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Волта, за 14 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Мёры ў межах ландшафтнага заказніка «Ельня» на балоце Мох.

Плошча паверхні возера 0,04 км². Даўжыня 0,31 км, найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 0,72 км. Катлавіна выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Берагі тарфяністыя, забалочаныя. На поўдні ў возера ўпадае канал з возера Белае, на поўначы злучана каналам з возерам Вялікае.

Спасылкі Лебядзінае возера на сайце «Белорусский Посейдон» Ліст карты N-35-20. Стан мясцовасці на 1982 г. Выданне 1984 г.

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Мёрскага раёна