«Пантэра» (, скар. PzKpfw V «Panther») — нямецкі сярэдні танк перыяду Другой сусветнай вайны. Гэта баявая машына была распрацавана фірмай MAN у 1941—1942 гадах як асноўны танк вермахта. «Пантэра» была ўзброена гарматай меншага калібра чым Тыгр і па нямецкай класіфікацыі лічылася танкам з сярэднім узбраеннем (ці проста сярэднім). У савецкай танкавай класіфікацыі «Пантэра» лічылася цяжкім танкам, называлі яго як Т-5 або Т-V. Цяжкім танкам яна лічылася і ў саюзнікаў. У ведамаснай скразной сістэме абазначэнняў ваеннай тэхнікі нацысцкай Германіі «Пантэра» мела індэкс Sd.Kfz. 171. Пачынаючы з 27 лютага 1944 года фюрар загадаў выкарыстоўваць для абазначэння танка толькі назва «Пантэра».

Баявым дэбютам «Пантэры» стала бітва на Курскай дузе, пасля танкі гэтага тыпу актыўна выкарыстоўваліся вермахтам і войскамі СС на ўсіх еўрапейскіх тэатрах ваенных дзеянняў. Паводле меркавання шэрагу экспертаў, «Пантэра» з'яўлялася лепшым нямецкім танкам Другой сусветнай вайны і адным з лепшых у свеце. У той жа час танк меў шэраг недахопаў, быў складаны і дарагі ў вытворчасці і эксплуатацыі. На базе «Пантэры» выпускаліся процітанкавыя самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі «Ягдпантэра» і шэраг спецыялізаваных машын для інжынерных і артылерыйскіх часцей нямецкіх узброеных сіл.

Спасылкі

Катэгорыя:Танкі Германіі перыяду Другой сусветнай вайны