Палацавая мячэць у Баку () — мячэць XV стагоддзя, якая ўваходзіць у комплекс палаца Шырваншахаў у Баку.

Архітэктура План мячэці — прамавугольны. Ёсць вялікая зала, невялікая жаночая малельня і службовыя пакоі. Паўночны партал, звернуты да магільнага склепу шырваншахаў, больш урачысты чым усходні. Апошні быў прызначаны для насельнікаў палаца, якія спускаліся па паўпадземным праходзе.

Мінарэт Ствол мінарэта апярэзвае надпіс, вязьмо якога утрымлівае дату 845 г. (1441/42). Дэталі сталактытаў шэрэфэ тонка прамадэляваны.

Галерэя

Спасылкі Л. С. БРЕТАНИЦКИЙ, Б. В. ВЕЙМАРН. ОЧЕРКИ ИСТОРИИ И ТЕОРИИ ИЗОБРАЗИТЕЛЬНЫХ ИСКУССТВ. Искусство Азербайджана

Катэгорыя:Мячэці Баку Катэгорыя:Ічэры шэхер