General Cup 2014 — запрашальны турнір па снукеры, які праходзіў з 12 па 18 кастрычніка 2014 года ў «General Snooker Club», у Ганконгу. Турнір стаў шостым розыгрышам «General Cup», які праходзіў у 2004 і 2009 гадах, а з 2011 года праходзіць штогод. Пераможца турніру атрымаў HK$, а аўтар максімальнага брэйка мог атрымаць HK$, а таксама алмазны кій, кошт якога раўняўся HK$.

Спаборніцтва ўключала ў сябе адзін матч уайлдкард раўнда, пераможца якога прыяднаўся да 7 іншых снукерыстаў, якія былі падзелены на 2 групы па 4 удзельнікі і гулялі адзін з адным па аднаму матчу. Пасля гэтага з кожнай групы выходзілі два лепшыя гульцы ў плэй-оф, дзе яны гулялі паўфінальныя паядынкі і фінальны матч. На працягу ўсяго турніру на арэне выкаростоўваўся адзін снукерны стол.

«General Cup 2014» быў адзначаны вяртаннем у снукер Алістэра Картэра, які праходзіў курс лячэння ад рака лёгкіх пасля таго, як ён быў дыягнаставаны ў Картэра ў маі 2014 года. Пасля другога тура групавога этапу ў групе A у кожнага снукерыста было па аднаму ачку, а ў апошніх паядынках Марк Дэвіс перайграў Рыкі Уолдэна, а Джо Пэры ў напружанай гульне выйграў вырашальны фрэйм у Джымі Уайта і таксама заваяваў пуцёўку ў паўфінал. Шон Мёрфі з групы B стаў адзіным снукерыстам на першынстве, які не прайграў ніводнага матча падчас групавога раўнда і, такім чынам, выйшаў з групы з першага месца. Другое месца ў гэтым квартэце заняў Алі Картэр, які таксама паказаў якасны снукер, а кітаец Лян Вэньбо і Марка Фу з Ганконга не здолелі выйсці ў плэй-оф. У першым паўфінале леташні пераможца Марк Дэвіс з лікам 2:6 пацярпеў паразу ад Картэра, які выдатна правёў паядынак і зрабіў серыю ў 139 ачкоў, якая на той момант была найвышэйшай на спаборніцтве. У другім паўфінале Шон Мёрфі аформіў тотал-клірэнс у 144 балы, які ў выніку стаў найвышэйшай серыяй на General Cup, перасягнуўшы брэйк Картэра, а таксама перамог Джо Пэры у вырашальным фрэйме — 6:5.

Пераможцам турніру стаў Алістэр Картэр, які саступаў Мёрфі ў фінальным матчы з лікам 3:5 і 5:6, але паказваў больш якасную гульню і зрабіў дзве соценныя серыі на працягу матча, што дапамагло яму перамагчы праціўніка ў вырашальнай партыі — 7:6. Такім чынам, Картэр адзначыў сваё вяртанне ў снукер пасля паўгадавога перапынку цудоўнай перамогай на «General Cup 2014». На сваім шляху да тытула ён перайграў у групавым раўндзе Марка Фу (4:1) і Ляна Вэньбо (4:2) і саступіў Шону Мёрфі (1:4), выйшаўшы ў паўфінал з другога месца, пасля чаго разграміў у паўфінальным матчы Марка Дэвіса (6:2) і ўзяў рэванш у Мёрфі ў вырашальным матчы (7ː6). Гэтая перамога прынесла Картэру першую снукерную перамогу больш чым за паўтара года (3 лютага 2013 года ён стаў пераможцам German Masters).

Турнір

General Cup 2014 года стаў шостым розыгрышам гэтага турніру, які быў заснаваны ў 2004 годзе, пасля чаго праходзіў у 2009, а з 2011 года праводзіцца штогод. З самога заснавання General Cup праходзіць у General Snooker Club у Ганконгу.

Старшынёй турніру быў Вонг Ят Хунг, галоўным каардынатарам — Пэтсі Чэнг, а дырэктарам — Кэнь Хуэй.

Прызавыя грошы

Прызавы фонд турніру склаў HK$390,000, а таксама яшчэ па HK$2,000 за кожную соценную серыю. Пераможца турніру атрымаў HK$120,000, што прыкладна равнялася £9,600 (менш, чым за перамогу на этапе PTC). Апроч таго, вялікі прыз быў падрыхтаваны для аўтара максімальнага брэйка, у суме ў тры разы перасягнуўшы прыз за перамогу на спаборніцтве.

ДасягненнеПрызавыяПераможцаHK$120,000ФіналістHK$60,000ПаўфіналістыHK$40,000Трэцяе месца ў групеHK$25,000Чацвёртае месца ў групеHK$20,000Уайлдкард раўндHK$20,000Соценны брэйкHK$2,000Найвышэйшы брэйкHK$20,000Максімальны брэйкHK$367,000Аўтар максімальнай серыі мог атрымаць HK$147,000, а таксама алмазны кій, кошт якога прыкладна равняўся HK$220,000

Фармат турніру

На General Cup 2014 прыняло ўдзел 9 ігракоў, з якіх 8 — удзельнікі мэйн-тура і 1 — аматар. У папярэднім уайлдкард раўндзе адзін з снукерыстаў прафесіяналаў гуляў супраць уладальніка ўайлдкард, пасля чаго пераможца далучыўся да 7 іншых прафесіяналаў, якія былі падзеленыя на 2 групы па 4 іграка. У групавым раўндзе кожны ігрок гуляў з кожным іграком з сваёй групы па аднаму разу, пасля чаго ў плэй-оф выходзілі па 2 лепшых іграка (пераможцы групы), якія выйгралі больш матчаў у сваёй групе. У выпадку, калі снукерысты выйгралі аднолькавую колькасць матчаў, лепшы з іх вызначаўся па крытэрыю розніцы выйграных і прайграных фрэймаў. Пасля гэтага ігрок, які заняў першае месца ў групе А, гуляў у паўфінале з іграком, які заняў другое месца ў групе B, а ігрок, які заняў першае месца ў групе B, гуляў у паўфінале з іграком, які заняў другое месца ў групе А. Пераможцы паўфіналаў змагаліся ў вырашальным матчы за тытул турніру. Усе раўнды праходзілі на працягу сямі дзён (гульні групавога раўнда праходзілі 13, 14 і 16 кастрычніка, а 15 кастрычніка на General Cup 2014 з’яўляўся днём адпачынку) у General Snooker Club ў Ганконгу.

Стадыя Тэрміны Уайлдкард раўнд 12 кастрычніка 11 6 Групавы раўнд 13—16 кастрычніка 7 4 1/2 фіналу 17 кастрычніка 11 6 Фінал 18 кастрычніка 13 7

Вяртанне Алістэра Картэра

У маі 2014 года ў 34-гадовага Алістэра Картэра, двухразовага фіналіста чэмпіянату свету і экс-другога нумара сусветнага рэйтынгу, быў выяўлены рак лёгкіх, пасля чаго ён быў вымушаны спыніць свае выступы і пачаць лячэнне. WPBSA зрабіла заяву пра тое, што рэйтынг снукерыста будзе замарожаны на час лячэння, а ўжо ў жніўні Картэр абвясціў у сваім твітэры, што ў хуткім часе зможа вярнуцца ў снукер. У верасні стала вядома, што Алістэр перамог рак і плануе гуляць на адкрытым чэмпіянаце Балгарыі, які праходзіў з 2 па 5 кастрычніка, аднак у канцы месяца ён заявіў, што церпіць некаторыя ўскладненні пасля апошняй працэдуры і вымушаны зняцца з турніру. Такім чынам, запрашальны турнір General Cup 2014 стаў пунктам доўгачаканага вяртання Картэра, які займаў 15-е месца ў афіцыйным рэйтынгу і яшчэ ніколі не выступаў на гэтым спаборніцтве, да снукернага стала.

Удзельнікі

На турніры General Cup 2014 прыняло ўдзел 8 прафесіянальных гульцоў, якія былі запрошаныя арганізатарамі, а таксама 1 уладальнік уайлдкард.

Пераможца розыгрышу 2009 года, Рыкі Уолдэн прыняў удзел у пятым (з шасці) розыгрышы General Cup, абнавіўшы такім чынам свой рэкордны паказчык.

У 2014 годзе ў General Snooker Club гулялі 3 дэбютанты: Алістэр Картэр, Джымі Уайт і аматар Лінь Юнчжы, які атрымаў уайлдкард ад арганізатараў спаборніцтва.

Да гэтага ніводны гулец не здолеў выйграць тытул General Cup два разы. Два ўдзельнікі розыгрышу 2014 года станавіліся пераможцамі спаборніцтва: Рыкі Уолдэн (2009) і Марк Дэвіс (2013).

Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх турнірах General Cup.

Леташні пераможцаДэбютант турніру

Гулец Дэбют 7 10.08.1982 2013 Групавы раўнд (2013) 1 3 0 3 0% 15 6 9 40%9 08.01.1978 2009 Паўфінал (2013) 3 8 5 3 62,5% 49 26 23 53,1%11 11.11.1982 2009 Перамога (2009) 4 13 7 6 53,8% 94 53 41 56,4%14 13.08.1974 2013 Групавы раўнд (2013) 1 3 2 1 66,7% 12 6 6 50%15 25.07.1979 2014 — 0 0 0 0 — 0 0 0 —17 12.08.1972 2012 Перамога (2013) 2 8 6 2 75% 50 32 18 64%24 05.03.1987 2009 Фінал (2009) 2 7 5 2 71,4% 46 26 20 56,5%63 02.05.1962 2014 — 0 0 0 0 — 0 0 0 —АПадчас турніру гулец з'яўляўся аматарам і не ўваходзіў у сусветны рэйтынг 2014 — 0 0 0 0 — 0 0 0 —

Расклад турніру

General Cup 2014 года праходзіў на працягу 7 дзён (з нядзелі 12 кастрычніка па суботу 18 кастрычніка) за адным сталом на арэне ў General Snooker Club у Ганконгу. Падчас групавога раўнда кожны дзень на турніры гулялася па 4 матчы, а перад апошнімі паядынкамі ў групах, 15 кастрычніка, арганізатары зладзілі дзень адпачынку.

Дата Дзень тыдня Стадыя Пачатак матчаўПачатак матчаў указаны па мясцовым часе. 12 кастрычніка Нядзеля Уайлдкард раўнд Адзін матч (18.00) 13 кастрычніка Панядзелак Групавы раўнд Першы матч (14.00)Другі матч (16.00)Трэці матч (18.00)Чацвёрты матч (20.00) 14 кастрычніка Аўторак Групавы раўнд Першы матч (14.00)Другі матч (16.00)Трэці матч (18.00)Чацвёрты матч (20.00) 15 кастрычніка Дзень адпачынку 16 кастрычніка Чацвер Групавы раўнд Першы матч (14.00)Другі матч (16.00)Трэці матч (18.00)Чацвёрты матч (20.00) 17 кастрычніка Пятніца Паўфіналы Першы матч (15.00)Другі матч (19.00) 18 кастрычніка Субота Фінал Адзін матч (14.00)

Ход турніру

Першапачаткова снукерыстам з вышэйшым рэйтынгам на турніры павінен быў быць Бары Хокінс, а Джо Пэры пачынаць спаборніцтва з уайлдкард раўнда, аднак за некалькі дзён да турніру стала вядома пра траўму шыі пятага нумера рэйтынгу, у выніку чаго ён не змог прыняць удзел у гэтым першынстве ў трэці раз запар. Такім чынам, Пэры заняў яго месца ў групе, а ў якасці восьмага прафесіянала быў запрошаны кітайскі гулец Лян Вэньбо, які павінен быў пачынаць General Cup 2014 з уайлдкард раўнда.

Першы дзень (12 кастрычніка)

Выбыў: Лінь Юнчжы

У першы гульнявы дзень на General Cup 2014 быў згуляны матч уайлдкард раўнда да 6 перамог у фрэймах паміж кітайскімі снукерыстамі Лянам Вэньбо, які прыяднаўся да ўдзельнікаў толькі за некалькі дзён да пачатку спаборніцтва, і аматарам Лінем Юнчжы. Малады гулец двойчы выходзіў наперад у ліку, 1:0 і 2:1, пасля чаго 24-ы нумар рэйтынгу зраўняў лік, пакінуўшы за сабой чацвёртую партыю і дамінаваў каля стала ў трох наступных фрэймах, выканаўшы серыю ў 81 ачко ў пятай партыі і соценны брэйк у 120 ачкоў у сёмай партыі. Пры ліку 2:5 Лінь зрабіў спробу выцягнуць паядынак, узяўшы восьмы і дзявяты фрэймы, але яшчэ адна добрая серыя Ляна, 87, прынесла яму перамогу з лікам 6:4 і месца ў групе B разам з Шонам Мёрфі, Маркам Фу і Алістэрам Картэрам.

Уайлдкард раўнд Лян Вэньбо 6-4 Лінь Юнчжы 42-62, 51-40, 17-72, 53-37, 85-32 (81), 87-24, 135-0 (120), 43-63, 1-66, 94-0 (87)У табліцы прадстаўленыя вынікі па кожным з фрэймаў. У дужках пазначаны серыі, якія перавысілі 50 ачкоў, а таксама аўтар гэтай серыі пры неадназначнасці.

Другі дзень (13 кастрычніка)