Вуліца Яна Чачота — вуліца у мікрараёне Брылевічы Маскоўскага раёна Мінска. Названа ў гонар беларускага паэта, этнографа, фалькларыста і мовазнаўцы Яна Чачота (1796—1847).

Назва Вуліца атрымала сваю назву ў адпаведнасці з рашэннем гарадскіх уладаў ад 29 чэрвеня 2007 У Мінску з'явіліся мікрараён Брылевічы і вуліца Ігнатоўскага // Наша Ніва, 2 ліпеня 2007 г.Рашэнне 4-й сесіі Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 25-га склікання №58 ад 29.06.2007 «Аб прысваенні назваў новым вуліцам г. Мінска і перайменаванні вуліцы Свабоды»

Апісанне Вуліца бярэ пачатак ад скрыжавання з праспектам Дзяржынскага і вуліцай Ясеніна, перасякаецца з вуліцай Каралінскай і канчаецца скрыжаваннем з вуліцай Напалеона Орды.

Транспарт У пачатку вуліцы знаходзіцца станцыя метро «Малінаўка». На працягу вуліцы грамадскі транспарт прадстаўлены аўтобусамі №№ 6, 35с, 97, 103, 147, 150 ды маршрутнымі таксі №№ 1130, 1230, 1259.

Спасылкі

Катэгорыя:Вуліцы Мінска