Рыгор Пятровіч Гельмерсе́н (пры нараджэнні Георг фон Гельмерсен, ; , , паблізу Дэрпта, Эстляндская губерня — , ) — заснавальнік рускай школы геалагічнай картаграфіі, генерал-лейтэнант інжынернага корпуса, горны інжынер, дырэктар Горнага інстытута (1856—1872), ардынарны акадэмік з 1850 года.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і ліфляндскага барона на рускай службе фон Гельмерсена. Першапачатковую адукацыю атрымаў у Санкт-Пецярбургу ў Галоўным нямецкім вучылішчы св. Пятра (1808—1811). Затым вучыўся ў пансіёне Муральта.
У 1825 годзе скончыў Дэрпцкі ўніверсітэт са ступенню кандыдата. У 1826—1830 гадах быў на службе ў Міністэрстве фінансаў Расійскай імперыі. У 1830 годзе быў камандзіраваны за мяжу, дзе да канца 1832 года займаўся вывучэннем геалогіі і горнай справы ў Берліне, Гайдэльбергу, Боне і Фрайбергу, а таксама наведаў горную частку Германіі, Аўстрыі і Паўночнай Італіі. Па вяртанні ў Расію ў 1834 быў годзе залічаны ў Корпус горных інжынераў, а праз некалькі месяцаў Гельмерсен быў камандзіраваны на Урал.
У 1835—1838 гадах вучыўся ў Пецярбургскім горным інстытуце, пасля заканчэння якога быў прызначаны прафесарам кафедры геалогіі.
З гэтага часу пачынаецца бесперапынны шэраг яго падарожжаў з мэтай даследавання геалагічнай будовы і карысных выкапняў Расіі і замежжа. Да гэтага ж часу адносіцца пачатак яго выкладчыцкай дзейнасці. У 1841 годзе Гельмерсен стварыў першую геалагічную карту еўрапейскай часткі Расіі — «Генеральную карту горных фармацый Еўрапейскай Расіі». У 1842 годзе Гельмерсен вызначаны кансерватарам Геалагічнага музея Акадэміі навук.
У 1843 годзе яму была прысуджана Акадэміі Навук за складанне першай геалагічнай карты Еўрапейскай часткі Расійскай імперыі.
У 1844 годзе быў абраны ад'юнктам па кафедры геадэзіі і палеанталогіі, у 1847 годзе абраны экстраардынарным, а ў 1850 годзе ардынарным акадэмікам Пецярбургскай акадэміі навук.
У 1850 годзе праводзіў геалагічныя даследаванні на поўначы Беларусі, вызначыў заляганне дылювіяльнай (водна-ледавіковай) марэннай цэглы на дэвонскіх вапняках у даліне Заходняй Дзвіны. Халмісты рэльеф Віцебскага ўзвышша звязваў з «высокім дэвонскім полем» гэтага раёна.
У 1856—1872 гадах — дырэктар Горнага інстытута.
У 1865 годзе за складанне ўдакладненай, поўнай геалагічнай карты Еўрапейскай часткі Расійскай імперыі Р. П. Гельмерсену быў уручаны Залаты Канстанцінаўскі медаль — вышэйшая ўзнагарода Імператарскага Рускага геаграфічнага таварыства.
У 1873 годзе апісаў геалагічныя агаленні каля Гродна (в. Прынёманская), валунова-галечныя кангламераты, вызначыў антрапагенавы ўзрост выкапневага торфу.
У 1882 годзе Гельмерсен быў прызначаны дырэктарам Імператарскага Геалагічнага камітэта, у арганізацыі якога ён прымаў самы актыўны ўдзел.
На працягу 60-ці гадоў сваёй навуковай і педагагічнай дзейнасці Гельмерсен прымаў удзел у вывучэнні Урала, Алтая і горных раёнаў Кіргізіі. Яго імя звязана з вывучэннем каменнавугальных радовішчаў Маскоўскага, Данецкага і басейнаў, тарфянікаў Курляндскай губерні, буравугальных радовішчаў Кіеўскай, Херсонскай, Гродзенскай губерняў, радовішчаў жалезных і медных руд Падмаскоўя, Данецкага басейна, Аланецкай і Санкт-Пецярбургскай губерняў, саляных азёр, гразевых вулканаў і нафтавых радовішчаў Таманскага і Керчанскага паўвостраваў, радовішчаў бурштыну на ўзбярэжжы Балтыйскага мора, Пскоўскага возера і ракі Нарвы.
Дзякуючы яго даследаванням была адкрыта першая ў Санкт-Пецярбургу .
Гельмерсен з’яўляўся ганаровым членам шматлікіх расійскіх універсітэтаў і замежных навуковых супольнасцяў уключаючы Лонданскае, Венскае, (16 расійскіх і 9 замежных).
У гонар 50-гадовага юбілею яго навуковай дзейнасці была заснаваная прэмія Акадэміі Навук імя Р. П. Гельмерсена, якая ўручаецца за выбітны ўнёсак у развіццё геалогіі, а сам Р. П. Гельмерсен быў узнагароджаны Ордэнам святога Аляксандра Неўскага.
Навуковыя працы Поўны пералік навуковых прац Р. П. Гельмерсена апублікаваны ў «» (1878 г., т. 2), «Записках Минералогического общества» (2 сер., т. XIV, арт. А. І. Кепена), у «Известиях Геологического комитета» (1885 г., № 3), лік якіх перавышае 130.
Асноўныя навуковыя працы «Reise nach dem Ural und Kirgisensteppe in den Jahren 1833 — 34» (СПб., «Baer und Helmers. Beitr. zur Kenntniss des Russisch. Reichs», в. 5 и 6); «Reise nach dem Altai im Jahre 1834» (там жа, в. 14); «Aulosteges variabilis, новый род моллюсков» («Горный журнал», т. 1, 1849); «Опыты над теплопроводностью некоторых горно-каменных пород» (там жа, 1851); «Die Salzseen Bessarabiens und Einbruch des Schwarzen Meeres in dieselben» (1854, «Bull de l'Acad. etc.», т. XVII); «Геогностическое исследование девонской полосы Средней России от реки Зап. Двины до Воронежа» (1856, «Зап. Геогр. общ.», кн. XI); «О медленном поднятии берегов Балтийского моря и действии на них волн и льда» («Г. Ж.», 1857, т. l); «Geognost. Bemerkungen auf eine Reise in Schweden und Norwegen» (1858, «Mem. de l'Acad.», т. VII); «Об артезианских колодцах вообще и в России в особенности» («Месяцеслов», 1861); «О геогностическом горизонте и относительной древности каменного угля в подмосковном крае» («Г. Ж.», 1861, № 2); «Der Peipussee und die obere Narova» (1864, в «Baer und Helm. Beitr. etc.», в. 24); «Донецкий каменноугольный кряж и его будущность» («Г. Ж.», 1865, т. 1); «О геологических исследованиях на Урале в 1865 г.» (там же, 1866, т. IV); «Das Vorkommen und die Entstehung der Riesenkessel in Finnland» (СПб., 1867); «Studien über die Wanderblocke und die Diluvialgebilde Russlands» («Mem. de l'Acad.», т. XIV и XXX); «Geologische und physico-geogr. Beobachtungen in Olonezer Bergrevier» («Baer. und Helm. Beitr. etc.», 1882).
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Члены Рускага геаграфічнага таварыства да 1917 года Катэгорыя:Географы Расійскай імперыі Катэгорыя:Геолагі Расійскай імперыі Катэгорыя:Картографы Расійскай імперыі Катэгорыя:Лаўрэаты Дзямідаўскай прэміі Катэгорыя:Сапраўдныя члены Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук Катэгорыя:Геолагі XIX стагоддзя Катэгорыя:Музейныя работнікі Расіі Катэгорыя:Выкладчыкі Санкт-Пецярбургскага горнага ўніверсітэта