Станіслаў Матэвуш Жавускі (, 1662 — 4 лістапада 1728, Львоў) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай. Палкоўнік каралеўскі (1690), крайчы вялікі каронны (1702), рэферэндар вялікі каронны (1703), гетман польны каронны (1706—1726) і гетман вялікі каронны (1726—1728), ваявода падляшскі (1710—1726) і белзскі (1726—1728). Староста хэлмскі, драгавыскі, клодаўскі, навасельскі і любомльскі.
Біяграфія Паходзіў з роду Жавускіх. Нарадзіўся ў 1662 годзе, сын падваяводы львоўскага і надворнага падскарбія кароннага Міхала Фларыяна Жавускага (памёр у 1687) і Ганны Дзержкаўны.
З 1690 года палкоўнік каралеўскі. У 1686 і 1691 гадах ўдзельнічаў у двух паходах польскай арміі на Малдаўскае княства. У 1693 у чале польскага пасольства ездзіў у Крымскае ханства. У тым жа годзе адправіўся з пасольствам Турцыю. У 1698 годзе ўдзельнічаў у ваеннай кампаніі супраць крымскіх татараў. У 1702 годзе быў прызначаны крайчым вялікім каронным.
У 1703 годзе кароль Аўгуст Моцны прызначыў Станіслава Матэвуша рэферэндарам вялікім каронным. У 1703 годзе, як регіментар каронных войскаў, удзельнічаў у падаўленні казацкага паўстання пад кіраўніцтвам Сямёна Палія на Правабярэжнай Украіне. У 1705 годзе прыняў удзел у бітве пад Варшавай. У наступным 1706 годзе Станіслаў Матэвуш Жавускі быў прызначаны гетманам польным каронным і камандаваў часткай польскіх войскаў у бітве пад Калішам. Пасля абмежавання гетманскіх паўнамоцтваў на сойме 1717 года перайшоў у апазіцыю да Аўгуста Моцнага.
У 1720 годзе Станіслаў Матэвуш Жавускі купляе Падгорацкі замак разам з навакольнымі вёскамі ў Канстанціна, сына польскага караля Яна Сабескага.
У 1726 годзе пасля смерці Адама Мікалая Сяняўскага Станіслаў Матэвуш Жавускі быў прызначаны гетманам вялікім каронным і ваяводай белзскім. Узнагароджаны ордэнам Белага АрлаKawalerowie i statuty Orderu Orła Białego 1705—2008, 2008, s.216. .
Памёр у Львове 4 лістапада 1728 года.
Сям’я Станіслаў Матэвуш Жавускі быў двойчы жанаты. У 1690 годзе пабраўся першым шлюбам з Даротай Цэтнер, а ў 1694 годзе другі раз ажаніўся з Людвікай Куніцкай. Дзеці: Севярын Юзаф (памёр у 1755), ваявода валынскі; Вацлаў Пётр (1705/1706 — 1779), польны гетман каронны і ваявода кракаўскі; Марыяна, жонка з 1712 Станіслава Патоцкага (памёр у 1732); Сабіна, жонка Міхала Ледахоўскага; Ганна (памерла ў 1730).
Спасылкі Генеалогія Жавускіх
Станіслаў Матэвуш Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Гетманы вялікія каронныя Катэгорыя:Гетманы польныя каронныя Катэгорыя:Ваяводы белзскія Катэгорыя:Ваяводы падляшскія (Карона) Катэгорыя:Рэферэндары вялікія каронныя Катэгорыя:Крайчыя вялікія каронныя Катэгорыя:Старосты хэлмскія Катэгорыя:Старосты драгавыжскія Катэгорыя:Старосты кладаўскія Катэгорыя:Старосты навасельскія Катэгорыя:Старосты любомльскія