Вялікі цырк () — самы вялікі іпадром у Старажытным Рыме. Размяшчаўся ў даліне паміж узгоркамі Авенцінам і Палацінам. У спаборніцтвах на іпадроме маглі адначасова браць удзел 12 калясніц.thumb|300px|Вялікі цырк, 1978Паводле легенды, менавіта на гэтым месцы адбылося выкраданне сабінянак, а таксама выкраданне скаціны ГеркулесаСекст Аўрэлій Віктар. Паходжанне рымскага народа. VII.
Стварэнне Лічыцца, што спаборніцтвы на калясніцах былі ўпершыню праведзены тут яшчэ царом Тарквініем Прыскам (каля 500 да н.э.). Даліна паміж Палацінам і Авенцінам, даўжынёю ў 600 і шырынёй каля 150 м, спрадвеку, дзякуючы свайму становішчу ў найстаражытнейшай частцы горада і надзвычай зручнай канфігурацыі мясцовасці, служыла месцам конных спаборніцтваў, звязаных з найстаражытнымі гульнямі Рыма (т.зв. ). Да 329 да н.э. прыстасаванні для скачак у гэтым месцы не згадваліся; відавочна, акрамя арэны і часовых месцаў для ганаровых гледачоў, на месцы цырка не было ніякіх пабудоў. Верагодна, даліна апрацоўвалася і давала ўраджаі, як паказваюць найстаражытныя свяцілішчы сельскіх багоў — (алтар Конса, свяцілішча трыяды Seia, Segetia, Tutilina), захаваныя і пасля ўзвядзення цырка.
Верагодна, гульні ладзіліся толькі пасля канца жніва (у 366 г. да н.э. ludi Romani фіксаваны былі на верасень). Толькі ў 329 г. быў пабудаваны старт — — з дрэва з пярэстай афарбоўкай. Пастаяннай spina не было, меты былі драўляныя. Згадкі пра пастаноўку статуй, пра будаўніцтва брамы, пра аднаўленне carceres і мет, пра ўстаноўку апарата з яйкамі для падліку тураў (), пра набыццё клетак для звяроў і да т.п. з'яўляюцца пасля пунічных войнаў. Пры Цэзары пашырана плошча цырка і выкапаны канал () вакол арэны.
У тыя часы спаборніцтва калясніц праходзілі па прамой — даехаўшы да канца арэны калясніцы разварочваліся і імчаліся ў адваротны бок. Пазней, з развіццём каналізацыйнай сістэмы Рыма, пад арэнай быў пракладзены вялікі тунэль (прыкладна 4,5 метраў у вышыню і 2,5 метра ў шырыню), у выніку чаго з часам на арэне ўтварыўся «хрыбет». Выраўноўванне зямлі на арэне перад кожным спаборніцтвам каштавалі істотных працавыдаткаў, і таму спаборніцтвы ўжо не маглі праводзіцца па старой схеме. Правілы спаборніцтваў былі зменены, і калясніцы сталі ездзіць не па прамой, а па кальцы, агінаючы «хрыбет» арэны. Новы спосаб правядзення конных спаборніцтваў хутка прыжыўся, і з тых часоў конныя скачкі сталі праводзіцца на кальцавых іпадромах.
Апісанне thumb|Сестэрцый Каракалы, на якім бачны Вялікі цырк з абеліскам і spina Юлій Цэзар пашырыў Вялікі цырк да 600 метраў у даўжыню, так што на ім магло размясціцца 250 тысяч гледачоў (яшчэ столькі ж маглі назіраць за спаборніцтвамі стоячы). У сярэдзіне кароткага і паўкруглага боку апісанай агароджы арэны знаходзіліся вароты, праз якія выязджалі з Цырка пераможцы на скачках (). На процілеглым канцы арэны стаялі тры вежы (); у сярэдняй былі зроблены таксама вароты, якія служылі для ўезду калясніц унутр Цырка (); паміж ім і бакавымі вежамі быў створаны, справа і злева, размешчаны па дузе круга рад стойлаў () для калясніц і коней. Па сярэдзіне арэны цягнулася доўгая і вузкая платформа () з паўкружжамі на абодвух канцах і конусападобнымі слупамі (), якія стаялі на іх. Гэта платформа была ўпрыгожана спачатку адным, а потым дзвюма абеліскамі; абодва яны ацалелі і захаваліся да нашых дзён; першы, вывезены з Егіпта і пастаўлены Аўгустам, высіцца цяпер на П'яцца дэль Попала; другі, яшчэ большы, пастаўлены Канстанцінам Вялікім, перанесены ў 1588 г. на плошчу перад Латэранскім палацам. Акрамя абеліскаў, на платформе ў двух месцах былі пастаўлены на невялікіх пастаментах (без сумневу, у гонар заступніка рысталішчаў Нептуна Eqnestris) па сем статуй дэльфінаў, якія вырыгвалі ваду ў невялікія басейны, і асобна ад гэтых фігур, на асобых падстаўках, па сем шароў ().
Сваёй пастаяннай архітэктурнай формай Вялікі цырк абавязаны Аўгусту. Рад месцаў на найбліжэйшых ступенях быў прадстаўлены сенатарам і вершнікам; гледачоў пускалі на ненумараваных бронзавых марках-квітках. Да гэтага часу адносіцца апісанне Дзіянісія Галікарнаскага. Паводле гэтага апісання, ніжні паверх месцаў для гледзішчаў быў каменны, верхнія два — драўляныя; вонкавыя аркады былі аднапавярховыя, у іх знаходзіліся крамы, корчмы і да т.п. Carceres уяўлялі сабой порцік з дванаццаццю аркамі для варотаў і сярэднім парталам. Клаўдзій стварыў мармуровыя carceres і пазалочаныя меты; Нерон у 63 годзе загадаў засыпаць Цэзараў канал, каб даць больш месца вершнікам. Пажар 64 года знішчыў, верагодна, толькі драўляныя часткі; у 68 годзе ў цырку зноў даюцца раскошныя святы. У 81 годзе Цітам была пабудавана цудоўная брама на паўднёвым кароткім боку цырка.
Эпохай у жыцці цырка было кіраванне Траяна, які значна пашырыў месцы для гледачоў, часткай на месцы знішчанага імператарскага ложа, пабудаванага Даміцыянам. Даміцыян праклаў дарогу ад цырка ў свайго палаца.Rom. Verlag Baedeker. 12.Auflage 2002 ISBN 3-87504-125-9 І пасля Траяна значная частка месцаў была драўляная, як паказваюць паўторныя выпадкі абвалаў, якія каштавалі жыцця тысячам гледачоў. Пры Канстанціне цырк быў грунтоўна рэстаўраваны; spina упрыгожылася новым абеліскам, вывезеным з Геліёпаля.
Заняпад і разбурэнне Яшчэ ў VI стагоддзі Тэадорых падтрымліваў цырк; апошнія гульні даў Тотыла ў 549 годзе. Найбольш масіўнае цыркавое збудаванне — арка Ціта — стаяла да XII ст., але ўжо ў XVI ст. ад цырка заставалася не больш, чым засталося да XIX стагоддзя, калі даліну цырка забудавалі будынкамі газавай фабрыкі. У Сярэднявеччы каменныя збудаванні цырка былі разабраны на новые будаўніцтва. Тым не менш тэрыторыя цырка ніколі цалкам не забудоўвалася, і дагэтуль тут праводзяцца грамадскія мерапрыемствы (напр., рок-канцэрты).
+center|800px
Спасылкі
Катэгорыя:Іпадромы Катэгорыя:Славутасці Рыма Катэгорыя:Амфітэатры Старажытнага Рыма Катэгорыя:Гонкі калясніц у Старажытным Рыме