Парк Гомельскага палацава-паркавага ансамбля (раней парк імя Аляксандра Васільевіча Луначарскага, Парк культуры і адпачынку) — парк у Гомелі, частка Гомельскага палацава-паркавага ансамбля. Батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння.

Парк быў заснаваны ў 1837 годзе. Сучасны выгляд парк набыў пры І. Ф. Паскевічы. Кіраваў работамі па разбіўцы парка польскі архітэктар Адам Ідзкоўскі. Парк падзелены Лебядзінай сажалкай на дзве часткі — паўднёвую, дзе знаходзіцца палац Румянцавых-Паскевічаў, Сабор св. Пятра і Паўла, капліца-склеп Паскевічаў, помнік М. П. Румянцаву, і паўночную, дзе цяпер размешчаны атракцыёны, Зімовы сад, аглядная вежа — былая труба цукровага завода.

Усяго на тэрыторыі парка налічваецца каля 5 тысяч дрэў. Парк уяўляе асаблівую дэндралагічную каштоўнасць. На яго тэрыторыі растуць 84 віды дрэў і 79 відаў кустоў, сярод якіх шмат каштоўных рэдкіх драўняных відаў. У асноўным расце ліпа, акацыя, бяроза, каштан, ясень, клён вастралісты і інш. А таксама больш за 30 экзатычных для Беларусі відаў, сярод якіх , , , , , і інш.

1 жніўня 2014 года парк быў пераназваны ў «Парк Гомельскага палацава-паркавага ансамбля». Разам з яго пераўтварэннем, паменшыліся межы і плошча помніка прыроды на 7,3 га, з 25 га да 17,7 га. З яго плошчы выключылі зону, занятую атракцыёнамі, а таксама схіламі берага ракі Сож, на якіх не растуць каштоўныя драўняна-хмызняковыя віды. Акрамя таго, уведзены некаторыя новыя забароны, якія тычацца выдаленні драўняна-хмызняковай расліннасці, узвядзення аб'ектаў будаўніцтва, змены гідралагічнага рэжыму, пашкоджання жывога наглебавага покрыва, інтрадукцыі інвазіўных чужародных відаў раслін, руху і стаянкі механічных транспартных сродкаў, размяшчэння адходаў.

Плануецца поўная замена агароджы парку на новую, выкананую на ўзор плота ў парку князя Паскевіча. Таксама ў парку будуць адноўлены вароты. Разглядаецца варыянт ўвесці платны ўваходМинприроды изменило название и границы центрального гомельского парка .

Спасылкі

Катэгорыя:Батанічныя помнікі прыроды Беларусі Катэгорыя:Паркі Гомеля Катэгорыя:Гомельскі палацава-паркавы ансамбль