Майшагола або Мейшагола, таксама Мейшагала С. 80. і Майшагала () — мястэчка ў Віленскім раёне Віленскага павета Літвы, на рацэ Муса (Муша). Адміністрацыйны цэнтр Майшагольскай сянюніі. Месціцца за 25 км на поўнач ад Вільні, каля аўтамабільнай дарогі Вільня — Панявеж.
Назва Назва Майшагола — складанаўтвораная, другі складнік ад літоўскага galas «канец, край». Такога ж утварэння гістарычныя назвы Латгалія («край латаў»), Зямгалія («паўночны край»).
З утвораных такім шляхам літоўскіх тапонімаў Майшагола найбольш усходняя. Усе іншыя (Арогала і іншыя кшталту Betygala, Vandžiogala) утвораныя ад аднаасноўных імёнаў, як Arys, Betys, Vandys. У назве Майшагола першы складнік таксама ад імені, тыпу Maišys. У гэтым імені аснова Mai-, вядомая і з двухасноўных балцка-літоўскіх імёнаў (як Mai-dar’as, Mai-taut’as), і антрапанімічны суфікс -š- (як у адыменных назвах Рукшы, Вейшычы, ад Rukšis, Vaišis).
У гістарычных крыніцах старабеларускай мовай сустракаюцца напісанні: МоишокголаRowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 166., Моишокгоила, Мойшагола, Мойшаголы.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае Першы меркаваны пісьмовы ўспамін пра Майшаголу, яшчэ ў часы да хросту Літвы, датуецца 1254 годам, тут быў драўляны княжацкі замак і «вясковы двор» (паводле падання).
Да 1365 года адносіцца першы дакладны ўспамін пра Майшаголу, калі крыжакі спалілі аднайменныя двор і замак. У 1377 годзе пасля адмовы ад стальцу на карысць свайго сына Ягайлы ў Майшаголе жыў і памёр у глыбокай старасці вялікі князь Альгерд; як сведчаць летапісныя крыніцы, тут ён быў пахаваны паводле паганскіх звычаяў.
У канцы XV стагоддзя вялікі князь Аляксандр фундаваў будаўніцтва касцёла Найсвяцейшай Тройцы, а Станіслаў і Шымон Багдановічы ў 1495 ахвяравалі сродкі на стварэнне ў ім алтара; алтар рабіў майстар «Пётр Алтарыста». У 1503 годзе вялікі князь Аляксандр надаў гораду прывілей на пэўныя вольнасці, пацверджаны 27 снежня 1571 года Жыгімонтам Аўгустам. У XVI стагоддзі дзяржаўцам майшагольскім быў староста гарадзенскі Юрай Мікалаевіч, князь Радзівіл; ён лічыўся таксама і «гараднічым майшагольскага двара яго каралеўскай міласці»Мейшагола // .
У 1773—1775 гадах вальны сойм прыняў рашэнне пра перадачу Майшаголы і шэрагу іншых старостваў віленскаму біскупу Масальскаму ў абмен на Ляхавіцкае староства, якое мела на той час добра ўмацаваны замак. У 1789 годзе ў Майшаголе было 35 дымоў (каля 245 жыхароў).
23 лютага 1792 года кароль Станіслаў Аўгуст надаў гораду прывілей на Магдэбургскае права і герб «у чорным полі выява святога Антонія»; гэтым прывілеем усе юрыдыкі ў Майшаголе скасоўваліся і падпарадкоўваліся магістрату, мяшчанам прадпісвалася збудаваць у месце ратуш, цагельню для паспалітых патрэбаў і гасціны двор для заезных купцоў.
У складзе Расійскай імперыі У 1795 годзе ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай была далучаная да складу Расійскай імперыі.
У канцы ХІХ стагоддзя ў мястэчку было 59 дамоў і 715 жыхароў.
Ужо ў пачатку XX стагоддзя, калі меркаваць паводле этнаграфічнай карты Яўхіма Карскага, на захадзе ад Майшаголы магла фіксавацца астраўная прысутнасць беларускай мовы, што сведчыла пра павольнае прасоўванне моўнай славянізацыі літоўскамоўнага насельніцтва і далей за Вільню.
У лістападзе—снежні 1905 года мясцовыя жыхары на час адсунулі ад кіравання прызначаную расійскую адміністрацыю, была абвешчана «Мейшагольская Рэспубліка», у гэтых падзеях удзельнічаў 20-гадовы беларускі рэвалюцыянер і палітык Алесь Бурбіс.
За часамі Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі.
Найноўшы час 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі С. 19.. Таксама на тэрыторыю прэтэндавала Літва. У студзені 1919 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У 1919—1920 гадах каля Майшаголы адбыліся баі паміж войскамі Літвы і Польшчы.
У 1920 годзе Майшагола была далучана да Сярэдняй Літвы праз паход Люцыяна Жалігоўскага, у 1922—1939 гадах у складзе Польскай Рэспублікі, сядзіба аднайменнай гміны. У беларускай гістарыяграфіі землі вядомы як Заходняя Беларусь.
У другой палове верасня 1939 года Майшагола занята Чырвонай Арміяй, 10 кастрычніка 1939 года паводле дагавора з СССР тэрыторыя Віленскай вобласці перададзена Літве. З 1940 года ў Літоўскай ССР.
З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.
Славутасці Гарадзішча. Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1865). Могілкі: ваенныя германскія часоў Першай сусветнай вайны, яўрэйскія, каталіцкія, старыя каталіцкія. Сядзіба Гоўвальтаў.
Літаратура
Мейшагола //
Мейшагола //
Спасылкі
м. Майшогала на Radzima.org