Ландгра́фства Ге́сэн-Да́рмштат () — нямецкае княства Свяшчэннай Рымскай імперыі, якое існавала з 1567 па 1806 год са сталіцай у Дармштаце.
Гісторыя Утварылася ў 1567 годзе ў выніку спадчыннага падзелу ландграфства Гесэн пасля смерці яго кіраўніка — Філіпа I, паміж яго сынамі. Гесэн-Дармштат дастаўся самаму малодшаму з іх — Георгу I. Пасля смерці ў 1583 годзе брата, ландграфа Гесэн-Рэйнфельса Філіпа II, значная частка яго ўладанняў таксама перайшла да Георга I.
Яго сын Людвіг V таксама атрымаў у спадчыну частку земляў свайго дзядзькі, ландграфа Гесэн-Марбурга Людвіга IV.
Людвіг VIII (1739—1768) скончыў доўгую спрэчку з Гесэн-Каселем за графства Ганау і набыў уладанне Ліхтэнберг.
Людвіг X (1790—1830) паводле Люневільскага міру 1801 года атрымаў графства Вестфалія, частку курфюрства Майнц, курфюрства Пфальц і горад Вормс. У 1806 годзе пасля роспуску Свяшчэннай Рымскай імперыі, ландграф далучыўся да Рэйнскага саюза, а само ландграфства было ператворана ў Вялікае Герцагства Гесэн.
Кіраўнікі 1568—1596 Георг I1596—1626 Людвіг V1626—1661 Георг II1661—1678 Людвіг VI1678 Людвіг VII1678—1739 Эрнст Людвіг1739—1768 Людвіг VIII1768—1790 Людвіг IX1790—1830 Людвіг X (з 1806 года вялікі герцаг Людвіг I)
Спасылкі
Катэгорыя:Гістарычныя германскія дзяржавы Катэгорыя:Свецкія княствы Свяшчэннай Рымскай імперыі Катэгорыя:Гісторыя Гесэна