Найда́ — возера ў Беларусі, у Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці, за 15 км на паўднёвы ўсход ад горада Жыткавічы, каля вёскі Найда, у басейне ракі Прыпяць.

Плошча паверхні 0,21 км², даўжыня 0,58 км, найбольшая шырыня 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі 1,68 км. Схілы катлавіны вышынёй 2—5 м, спадзістыя, пясчаныя, разараныя, на поўначы ўчасткамі пад хмызняком. Дно сапрапелістае, каля берагоў пясчанае.

На поўначы ў возера ўпадае Смолавіцкі канал, па якому ажыццяўляецца сцёк з вялікай сеткі меліярацыйных каналаў, на поўдні возера злучана з Найда-Бялёўскім каналам. На захад ад возера знаходзіцца вялікі масіў асушаных балот.

У возеры водзяцца лінь, карась, шчупак, лешч, акунь, плотка і іншыя віды рыб.

Літаратура

Спасылкі Общая характеристика озёр Гомельской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Гомельской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Басейн Прыпяці Катэгорыя:Азёры Жыткавіцкага раёна