Луке — возера ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці, за 18 км на паўднёвы ўсход ад горада Жыткавічы, за 2,8 км на паўночны ўсход ад вёскі Перароў. Адносіцца да басейна ракі Прыпяць (фактычна знаходзіцца ў яе пойме).
Возера старычнага тыпу. Серпападобнай у плане формы. Мясцовасць нізінная, балоцістая, пад хмызняком і рэдкалессем. Уваходзіць у склад нацыянальнага парка «Прыпяцкі».
Спасылкі Ліст карты N-35-141. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г.
Катэгорыя:Азёры Жыткавіцкага раёна Катэгорыя:Басейн Прыпяці