Ізраільскія плямёны () — паводле Бібліі, яўрэйскія плямёны, якія паходзяць ад 12 сыноў Якава (Ізраіля).
Старажытнаяўрэйскія плямёны, пасля выхаду з Егіпта, заваявалі тэрыторыю Ханаана (якая пазней атрымала назву Палестына). Гісторыкі адносяць гэтую заваёву да XIII ст. да н.э.
Да засялення Ханаана старажытнаяўрэйскія плямёны займаліся жывёлагадоўляй, пасля засялення вялікая частка яўрэяў перайшла да земляробства і рамёстваў.
У старажытнаяўрэйскіх плямёнаў склаўся культ бога Яхве, які на працягу некалькіх стагоддзяў трансфармаваўся ў рэлігію іўдаізм.
Крыніцы
Катэгорыя:Гісторыя Ізраіля