Гара́навічы (, ) — вёска ў Беларусі, у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчаны за 34 км на поўнач ад Баранавічаў, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Міцкевічы на лініі Баранавічы — Ліда.
Назва У гэтым жа рэгіёне (Моўчадзь) фіксавалася прозвішча Гарановіч. Засведчанае лідскае Гараноўскі, старое літоўскае патранімічнае Гараноніс, ёсць латышскае Garans.https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-C9BZ-Y9JQ-2?i=323&cat=2356543&lang=plhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-FSP8-B?i=1069&cc=4166194&cat=741862https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSM1-F9G1-2?i=458&cat=2268595https://uzvardi.lv/surname/761239
Гісторыя У 1897 годзе ў Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, працаваў хлебазапасны магазін. Побач знаходзіўся аднайменны маёнтак, 13 жыхароў. У пачатку XX стагоддзя ў вёсцы прыкладна 20 двароў і 100 жыхароў; у маёнтку — 1 двор, 5 жыхароў.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Гарадзішчанскай гміне.
З 1939 года ў складзе БССР. Да 6 жніўня 1979 года вёска ўваходзіла ў склад Зялёнаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617)..
Насельніцтва 16 двароў, 104 жыхары (1897) 162 жыхары (1959) 135 жыхароў (1970) 32 падвор’і, 46 жыхароў (1998) 19 гаспадарак, 37 жыхароў (2005)
Памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гарадзішчанскі сельсавет (Баранавіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна