Вялікае Засомінае — возера ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці, за 21 км на паўднёвы ўсход ад горада Столін, за 2,7 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Альманы, за 0,9 км ад мяжы з Украінай. Адносіцца да басейна ракі Льва. Уваходзіць у склад заказніка «Альманскія балоты».

Плошча паверхні 1,0165 км², даўжыня 1,3 км, шырыня 1,1 км. Даўжыня берагавой лініі 3,85 км. Максімальная глыбіня 2,0 м, сярэдняя – 1,04 м. Аб’ём вады 1,04 млн м³.

Берагі моцна забалочаны, пераважна зліваюцца з люстрам возера. Вада ў возеры тарфяністая, карычневага колеру. На захадзе выцякае ручай, які ўпадае ў раку Мышанка. Возера абкружана густым хмызняком, месцамі лесам і вялікімі забалочанымі ўчасткамі.

У возеры водзяцца акунь, плотка, лешч, шчупак, лінь, сом і іншыя віды рыб.

Галерэя

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Ліст карты M-35-07. Выданне 1992 г. Стан мясцовасці на 1988 г.

Катэгорыя:Азёры Столінскага раёна Катэгорыя:Басейн Маствы