Сацыяфобія ( + — грамадства + страх) — упартая нематываваная боязь выканання дзеянняў у грамадскіх месцах. Ёсць найбольш распаўсюджаным відам назойлівага страху. Найчасцей сустракаецца ў самотных і негаваркіх людзей.
Прычыны Схільнасць да хваробы выклікае турбаванне водгукам навакольных, боязь выглядаць смешным і страты пашаны і даверу, недаацэнка ўласных поспехаў, уява сябе нязначным і саманепрыманне, пастаяннае параўнанне сваіх дасягненняў з поспехамі іншых.
Праявы Хвароба выяўляецца праз спалох ад стасункаў з людзьмі, што суправаджаецца дрыжаннем рук, пачырваненнем, павышаным потааддзяленнем і буркатаннем у жываце. У выніку адбываецца адасабленне (пазбяганне стасункаў) ад людзей пры адначасным разуменні яго неабгрунтаванасці.
Гл. таксама Агарафобія Сіндром Аспергера Сарамлівасць Хікікаморы Мізантропія
Катэгорыя:Сацыяльныя фобіі