Франці́шак Янаўх (, *, Ліса-над-Лабем, Чэхія) — чэшскі і шведскі ядзерны фізік, аўтар папулярных навуковых твораў. Доктар прыродных навук, кандыдат навук, доктар і прафесар двух украінскіх універсітэтаўkrátký životopis na Janouchově blogu na blog.aktualne.centrum.cz. Заснавальнік і старшыня .

Біяграфія Яшчэ падчас навучання ў сярэдняй школе ўступіў у 1948 годзе ў КПЧ.

Вышэйшую адукацыю атрымліваў у СССР, скончыў фізічны факультэт Ленінградскага ўніверсітэта. Пасля навучаўся ў аспірантуры, абараніў кандыдацкую дысертацыю ва ўніверсітэце імя Ламаносава ў Маскве.

Вярнуўшыся ў Чэхаславакію, быў загадчыкам аддзялення тэарэтычнай ядзернай фізікі Інстытуту ядзернай фізікі ў Ржэжы, старшынёй тамтэйшай арганізацыі КПЧ і дацэнтам матэматычна-фізічнага факультэта Карлавага ўніверсітэта ў Празе. Быў адным з заснавальнікам Еўрапейскага фізічнага таварыства і намеснікам яго выканаўчага сакратара.

У 1970 годзе па палітычных матывах быў звольнены з працы, і яму было забаронена выкладаць у Карлавым універсітэце. Пасля шматлікіх міжнародных пратэстаў атрымаў у 1974 дазвол на выезд за мяжу. Працаваў спярша ў інстытуце Нільса Бора ў Капенгагене, пасля прыняў прапанову Шведскай каралеўскай акадэміі навук стаць яе гасцюючым прафесарам. Пасля сканчэння прафесуры шведскія ўлады прапанавалі яму месца навуковага супрацоўніка ў Стакгольме. Чытаў лекцыі ў дзясятках універсітэтах краін Еўропы, ЗША і Азіі; у 1985 стаў прафесарам і сябрам рады навуковых радаў, а таксама пачаў выкладаць ва ўніверсітэце Гётэ ў Франкфурце.

У 1975 годзе быў пазбаўлены чэшскага грамадзянства, ад 1979 года грамадзянін Швецыі, у 1990 чэшскае грамадзянства яму вернутае.

У 1978 у Стакгольме стаў адным з сузаснавальнікаў Фонда Хартыі-77, якую ўзначальвае да цяперашняга часу.

У 1992 быў паслом Чэхаславакіі і кіраўніком чэшскай дэлегацыі на Хельсінкскай канферэнцыі. У 1996—2000 прадстаўляў Еўрапейскі Саюз у Кіеве як еўрапейскі намеснік кіраўніка праекту «Цэнтр навукі і тэхналогій ва Украіне».

У цяперашні час з'яўляецца старшынёй Фонда Хартыі-77, абраным сябрам сойму Акадэміі навук Чэхіі, сябрам навуковых радаў шэрагу інстытуцыяў. Выступае на публіцы, каментуе і публікуе, між іншага і папулярныя навуковыя артыкулы ў часопісе «Vesmír» (). Апублікаваў каля сотні навуковых прац і некалькі сотняў навукова-папулярных і палемічных артыкулаў. Аўтар, суаўтар ці рэдактар некалькіх дзясяткаў кніг, апублікаваных у розных краінах.

Дачка Кацярына (*1964) — шведская пісьменніца, журналістка, жыве ў Стакгольме.

Спасылкі Жыццяпіс на старонцы Імігранцкага інстытута Блог Францішка Янаўха на Aktuálně.cz

Катэгорыя:Пісьменнікі Чэхіі Катэгорыя:Фізікі Чэхіі Катэгорыя:Хартыя 77 Катэгорыя:Нарадзіліся ў Лісе-над-Лабем