Тры Карчмы́ — гістарычная мясцовасць Мінска, размешчаная ў паўднёва-ўсходняй частцы горада, паміж рэйкамі Маскоўска-Брэсцкай чыгункі і лукавінай Свіслачы.

На захадзе ад Трох Корчмаў месціцца прадмесце Серабранскія Млыны, на паўночным захадзе — Ляхаўка, на поўначы — Кашары, на паўночным усходзе — Архірэйская Слабодка і Антонаўка«План губернского города Минска (1903)» з выпраўленнямі і дадаткамі І. Сацукевіча // Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. C. 196—197«Формирование территории г. Минска (1800 — 2004)» // Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. C. 550—551.

Гісторыя

Урочышча Тры Карчмы ўзнікла на ростанях шляхоў з Ляхаўкі, Архірэйскай Слабады і Антонаўкі (цяпер Партызанскі праспект у раёне кінатэатра «Ракета»). Калісьці з левага боку былога шляху на Магілёў, існавалі тры карчмы, ад якіх пайшла назва мясціныГісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. С. 227.

У пачатку XX стагоддзя прадмесце Тры Карчмы ўваходзіла ў трэцюю паліцэйскую частку горада. У 1920-я ў раёне прадмесця быў пабудаваны рабочы пасёлак «Камінтэрн». У 1930 годзе ва ўрочышчы Тры Карчмы былі ўведзены 27 гектараў палёў фільтрацыі, што паклала пачатак каналізаванню горадаТереза Хаютина. В честь него появился «Мальчик с лебедем» // 7 дней. Таго ж года «Саюзаўтарамонт» арганізаваў у прадмесці станцыю тэхнічнага абслугоўвання аўтамабіляў «Форд» і ГАЗ-АА. У далейшым на базе гэтага прадпрыемства быў створаны Менскі аўтарамонтны завод — галаўное прадпрыемства вытворчага аб’яднання «Аўтарамонт»Григорий Солонец. От косилок — к автобусам // АВТОБИЗНЕС-Weekly, № 16 (213) ад 27 красавіка 2000. 2 траўня 1931 года ў Трох Корчмах адбылося ўрачыстае адкрыццё фабрыкі цукерак «Камунарка»Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. C.301.

Ад пачатку 1940-х годоў тапонім «Тры Карчмы» знік з афіцыйнага ўжыткуКуркоў І.М. Мінск незнаёмы. 1920—1940., Мн.: Ураджай, 2002. С.13.

Сучаснасць У цяперашні час тапонім ніяк не пазначаны на карце Мінска.

Зноскі

Літаратура Шыбека З.В., Шыбека С.Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С.М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. — 341 с. асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1. Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. — 696 с. ISBN 985-11-0344-6. Куркоў І.М. Мінск незнаёмы. 1920—1940., Мн.: Ураджай, 2002. ISBN 985-04-0535-X

Катэгорыя:Гістарычныя раёны Мінска