Ма́рсель Я́нсен (; , , Германія) — нямецкі футбаліст, які выступаў за нацыянальную зборную Германіі на пазіцыі паўабаронцы. Часам гуляў таксама і на пазіцыі абаронцы.
Біяграфія «Барусія» Мёнхенгладбах Марсель перайшоў у «Барусію» з мясцовай спартыўнай школы «Люрып» ў 1993 годзе. Да моманту свайго першага траплення ў заяўку на матч Бундэслігі 20 верасня 2003 года ён ужо меў вопыт выступлення за розныя юніёрскія зборныя сваёй краіны, аднак у той гульні перамогу атрымалі футбалісты клуба «Гановер 96» з лікам 2:0, галоўны трэнер Эвальд Лінен гэтак і не выпусціў яго на поле. Пасля паражэння Лінена звольнілі, а Янсена адправілі ў юнацкую каманду.
Упершыню Янсен з’явіўся на поле 11 снежня 2004 года на берлінскім Алімпіяштадыёне, калі яго каманда саступіла «Герце» з непрыстойным лікам 6:0. У той гульні Янсен адзначыўся толькі парушэннем правілаў і пакараннем. Аднак галандскі трэнер Дык Адвакат працягваў давяраць маладому футбалісту, перыядычна выпускаючы яго на поле.
«Баварыя» Улетку 2006 года да ўлюбёнца заўзятараў з Мёнхенгладбаха паступіла некалькі павабных прапаноў, аднак новы трэнер «Барусіі» Юп Гайнкес заявіў, што Янсен з катэгорыі ігракоў «не для продажу», з чым пагадзіўся і сам футбаліст, сказаўшы, што не збіраецца пакідаць родны клуб «гэтак рана». Аднак у канцы сезону Янсен падпісаў чатырохгадовы кантракт з мюнхенскай «Баварыяй» пасля таго, як «Барусія» пакінула Бундэслігу«Бавария» подписала контракт с Марселем Янсеном. «Про футбол»..
«Гамбург» Улетку 2008 года Янсен перайшоў у «Гамбург», падпісаўшы кантракт на пяць гадоўЯнсен сменил «Баварию» на «Гамбург» . Чемпионат.ру. У чэрвеня 2012 года падоўжыў кантракт за чэрвеня 2015 года, па заканчэнні якога «Гамбург» не стаў прапаноўваць Марселю новы кантракт. У выніку, 8 ліпеня Янсен абвясціў аб завяршэнні кар’еры з-за шматлікіх траўмФутбол. Защитник сборной Германии Марсель Янсен принял решение завершить карьеру в 29 лет. pressball.by.
Нацыянальная зборная Дэбют за зборную адбыўся 3 верасня 2005 года ў Браціславе. У матчы, дзе перамогу атрымалі славацкія футбалісты з лікам 2:0, Юрген Клінсман выпусціў яго на замену Томасу Гітцльшпергеру.
Дасягненні Баварыя: Чэмпіён Германіі: 2008 Уладальнік Кубка Германіі: 2008 Уладальнік Кубка лігі Германіі: 2007 Зборная Германіі: Бронзавы прызёр чэмпіянату свету: 2006, 2010 Срэбны прызёр чэмпіянату Еўропы: 2008
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Футбалісты Германіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Германіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Гамбург Катэгорыя:Ігракі ФК Баварыя Мюнхен Катэгорыя:Ігракі ФК Барусія Мёнхенгладбах