БЕЛДЖЫ — беларуска-кітайская аўтамабілебудаўнічая кампанія, заснаваная ў 2011 годзе. Інвестары, станам на 2023 год — Рэспубліка Беларусь, Zhejiang Jirun Automobile Co (уваходзіць у Zhejiang Geely Holding Group), CITICC International Investment Limited, Shenzhen Shentou Investment CoБеларуска-кітайскае «БелДжы» ў 2022 годзе скараціла выпуск аўтамабіляў Geely на 17 %.

Гісторыя СЗАТ «БЕЛДЖЫ» зарэгістраваны Мінскім абласным выканаўчым камітэтам 23 снежня 2011 года. Інвестары — ААТ БелАЗ (Беларусь, 50 % акцый), Geely (Кітай, 32,5 %) і ААТ БАТЭ (Беларусь, 17,5 %). 30 снежня 2011 года прадпрыемства зарэгістравана як рэзідэнт свабоднай эканамічнай зоны «Мінск».

Зборка аўтамабіляў наладжаная на арандаваных плошчах барысаўскага завода «Аўтагідраўзмацняльнік». Першыя мадэлі «Geely SC7» былі сабраны ў лютым 2013 года. З кастрычніка 2013 плануецца з’яўленне ў продажы красовера «Geely Emgrand X7». Колькасць супрацоўнікаў складала 128 чалавек. У 2013 годзе на прадпрыемстве сабралі каля 2,5 тыс. аўтамабіляў.

У сакавіку 2015 года пачалося будаўніцтва новага завода для вытворчасці поўнага цыклу. 17 лістапада 2017 года адбылося яго ўрачыстае адкрыццё і з канвеера сышоў першы аўтамабіль.

У снежні 2019 года выпушчаны 20-тысячны аўтамабіль, у снежні 2020 года — 50-тысячны, у снежні 2021 года з канвеера сышоў 100-тысячны аўтамабіль.

У 2023 годзе СЗАТ «БЕЛДЖЫ» сумесна з кампаніяй GIAC прынялі рашэнне аб стварэнні ўласнага новага брэнда BELGEE. У чэрвені прадпрыемства прыступіла да выпуску першага аўтамабіля пад уласным брэндам — BELGEE X50 (на аснове першага пакалення Geely Coolray).

У 2024 годзе пад брэндам BELGEE наладжаны выпуск красовера X70 (на аснове Geely Atlas Pro) і седана S50 (на аснове Geely Emgrand). За 2024 год на прадпрыемстве выпушчана больш за 90 тыс. аўтамабіляў, з іх больш за 59 тыс. пад уласным брэндам.

Вытворчасць З моманту запуску прадпрыемствам ажыццяўляецца вытворчасць метадам буйнавузлавой зборкі (SKD) машынакамплектаў (кузаў на шасі з крэсламі, рулём, панэллю кіравання, без колаў і хадавой часткі). Першапачаткова камплекты паступалі з Кітая марскім шляхам у літоўскі порт Клайпеда, адкуль па сушы дастаўляліся ў Барысаў. З 2022 года пастаўкі ажыццяўляюцца праз Казахстан і РФ.

З 2017 года на прадпрыемстве таксама ажыццяўляецца вытворчасць некалькіх мадэляў метадам дробнавузлавой зборкі (CKD) поўнага цыкла. На тэрыторыі плошчай 118 га размешчаныя цэхі зваркі, афарбоўкі і зборкі. Цэх зваркі складаецца з лініі маторнага адсека (ручная лінія, дзе зварваецца пярэдні ланжэрон), лініі падлогі (зварваюцца элементы падлогі), галоўнай зварачнай лініі і лініі рэгулявання. Цэх зборкі складаецца з лініі інтэр’ера, лініі шасі і лініі фінішнай зборкі. Магутнасць пры рэжыме работы ў адну змену — 30 тысяч машын.

Выпуск аўтамабіляў Брэнд201320142015201620172018201920202021202220232024Geely2 4735 72120 15129 95224 833>62 000>30 000BELGEE——————————5 13359 303Ўсяго2 4735 72120 15129 95224 833>67 000>90 000

Прадукцыя

Мадэлі, якія збіраліся раней

Geely SC7 (2013—2016) Geely Emgrand X7 (першае пакаленне 2013—2016, рэстайлінг 2016—2018, другое пакаленне 2018—2021) Geely LC-Cr (2014—2017) Geely Emgrand GT (2016—2017) Geely Emgrand 7 (2016—2020) Geely Atlas (першае пакаленне 2017—2021) Geely GS (2021—2021) Geely Atlas Pro (2021—2024)

Мадэлі, якія збіраюцца цяпер

Geely Coolray (2019—2023, рэстайлінг 2024 — н.ч.) Geely Tugella (2020 — н.ч.) Geely Emgrand (2023 — н.ч.) Geely Monjaro (2023 — н.ч.) Geely Okavango (2024 — н.ч.) Geely Atlas (другое пакаленне 2024 — н.ч.) BELGEE X50 (2023 — н.ч.) BELGEE X70 (2024 — н.ч.) BELGEE S50 (2024 — н.ч.)

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйная старонка

Катэгорыя:Аўтамабілебудаўнічыя кампаніі Беларусі Катэгорыя:Прадпрыемствы Барысава Катэгорыя:З’явіліся ў 2011 годзе